Гэтым разам зноў павесялілі народ комікі з псэўда-БНФ. Аказваецца, у іх ёсьць і свой “амэрыканец”. Ну, тады перамога над лукашызмам непазьбежная. Трэба толькі “на выбары” схадзіць і згуляць з рэжымам у напарсткі. Памятаеце гэтую крымінальніцкую гульню часоў раньняга постсаўка? Памятаеце, хто там заўсёды выйграваў? Ну дык схадзіце “на выбары” і “прагаласуйце”. Комікі вынайшлі спосаб эфэктыўнага змаганьня з рэжымам, яны абавязкава перайграюць яго. Пра гэта і напісана ў кур’ёзным паведамленьні ад палітнапарстачнікаў, ім не прывыкаць. Цытата:
Кандидат от БНФ Юрась Зянкович: Я имею амбиции возглавить Беларусь
Американский юрист белорусского происхождения Юрась Зянкович живет и работает в США вот уже 9 лет, но нахождение на другом континенте не помешало ему выдвинуть свою кандидатуру в депутаты белорусского парламента от партии БНФ. Он заявляет, что играет с властью в наперстки, и что является лучшей кандидатурой на пост президента Беларуси.
- Как вы собираетесь участвовать в выборах издалека?
- Этот вопрос имел бы смысл, если бы в Беларуси были выборы. Их у нас нет и не предвидится в этом году. Я воспринимаю «выборы» в “палату номер шесть” как игру с белорусским государством в наперстки. А потому отношение мое будет соответствующим. В азартные игры я себе позволяю проигрывать не более 100 долларов. Иногда мне удается даже немного выиграть денег, но это при честной игре, например, в покер. А в наперстки выиграть невозможно.
(Канец цытаваньня)
Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/350684/
Увогуле ў эміграцыі ўжо ведаюць гэтага неадэкватнага балбатуна. Але калі сур’ёзна, то выглядае, што псэўдаапазыцыя прыкладае ўсе намаганьні для таго, каб канчаткова давесьці да абсурду ўсё: змаганьне, супраціў, нязгоду з антыбеларускім рэжымам. Прадстаўляючы такія ідыятычныя лёзунгі і ня менш ідыятычныя фігуры, яны ўтвараюць канчаткова мутную сытуацыю. Цьвярозы беларус павінен махнуць на ўсё рукой і адвярнуцца ад грамадзкага жыцьця, дзе ён з ласкі “дэмСМІ” проста ня бачыць псіхічна ураўнаважаных людзей, якія б казалі нейкія зьвязныя рэчы.
Так рабіла савецкае грамадзтва, цалкам адвярнуўшыся ад ушчэнт фальшывай пародыі на палітычныя працэсы і пакінуўшы КПСС гніць самастойна. У сваім імпэце псэўды мабыць не заўважаюць, што яны становяцца неад’емнай часткай абсурднай карціны, што ад іх таксама канчаткова адварочваецца грамадзтва. Яно б нічога, яны б не хваляваліся можа, але ў выніку ўсяго гэтага ім (за непатрэбнасьцю) будзе спынена фінансаваньне з Масквы-Брусэлю. Як кажуць у народзе, “халява скончыцца”. Мясцовыя халяўныя комікі наладжваюць магчыма апошні свой парад з папяровымі цмокамі…
Сяргей Камароўскі