Усім фарсам фарс

11 верасня 2016 г.

Навіны

Назіральнікі, якія падключыліся да сваёй справы на “выбарчых участках” у Менску, паведамляюць, што “такога нахабства і бессаромнасьці яшчэ не было”. Калі раней выбарчыя камісіі хаця б крыху “саромеліся”, то цяпер дзейнічаюць у адкрытую і з вырабленым цынізмам займаюцца падтасоўкамі і фальшаваньнем вынікаў. Пачалося фэнамэнальнае “папярэдняе галасаваньне”, пачаўся фарс… Калі на ўчастак зьяўляюцца 16 выбаршчыкаў на працягу дня, то на прыканцы дня выбаркам выстаўляе лічбу ў 67 прагаласаваўшых. Калі 21, то адпаведна 80. І ў тым жа духу па ўсёй сталіцы. Ёсьць кур’ёзныя моманты. Калі памяшканьне для галасаваньня знаходзіцца ў школьным класе, то урну для галасаваньня ставяць на ноч у маленькую дзіцячую шафу. Імправізаваны “сэйф” зачыняюць маленькім навесным замочкам і заклейваюць скочам. Міліцыянт начуе ў тым жа памяшканьні. Раней прынамсі зачынялі і апячатвалі памяшканьне, дзе ўначы знаходзіцца урна. У сапраўднасьці бачна, што бальшыня беларусаў ігнаруе электаральны рэжымны фарс.

Юрка Марозаў