Віктар Шандаровіч: Крымінальнік з кадраў Пуціна

5 верасня 2016 г.

Навіны

Мы наогул пра яго даўно забыліся. Міхаіл Бабіч – кадравы рэзэрв Пуціна. Слухайце, блакітныя гады далёкія, 90-я гады. Віцэ-прэзыдэнт “Росмясмолторга”. Сьледчы камітэт абвінаваціў кампанію ў тым, што яна прысабечыла 2 млрд рублёў. Бабіч пасьпеў саскочыць на працу ў фэдэральнае агенцтва. Пасадзілі іншага за крадзёж.

Перайшоў у намстаршыню ўраду Маскоўскай вобласьці. Падмяў пад сябе фінансавую частку, звольнены са скандалам. Перасеў на пасаду намкіраўніка адміністрацыі Іванаўскай вобласьці, сумяшчаючы з пасадай кіраўніка ўраду ў Маскве. У сакавіку 2000 года ў офісе прадстаўніцтва быў праведзены ператрус. На арышт Бабіча тады выпісалі былі ордэр, але пасьля асабістага ўмяшаньня Пуціна справу спынілі.

І ў 2002 годзе гэты цудоўны чалавек мясны ўзначаліў урад Чачэніі. І – новы скандал, зьвязаны з любоўю да засваеньня грашовых плыняў і – цытата ягонага паплечніка, які яго добра ведае: “Гэты чалавек, дзе б ён ні працаваў, пакідаў за сабою крымінальныя справы”. Потым ён стаў паўпрэдам прэзыдэнта, і вось цяпер – амбасадарам Расеі. Гэта кадравы рэзэрв.

І ягоная кар’ера ідзе ўгару, не пад простым кутом, але ўгару. Паўпрэд прэзыдэнта! Гэта эліта. Гэта топ-эліта краіны. Чаму ён топ-эліта краіны? Адказ просты, зыходзячы са здаровага сэнсу: ён чалавек абсалютна запэцканы і залежны. Пасадзіць яго – дзьве сэкунды. Гэта ведаюць і ён, і Пуцін. І гэта значыць, што ён абсалютна задавальняе Пуціна. Ён будзе рабіць тое, што яму скажуць.

Віктар Шандаровіч

28 ліпеня Міхаіл Зурабаў, які быў амбасадарам Расеі ва Украіне з 2009 года, быў звольнены з пасады. Часовым павераным ў справах Расеі ва Украіне быў прызначаны Сяргей Тапароў. 29 ліпеня прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзімітры Пяскоў заявіў, што Масква запытала ў Кіева папярэднюю згоду (агрыман) на прызначэньне Бабіча новым амбасадарам Расеі ва Украіне.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/shenderovich-o-kandidate-na-post-posla-rf-v-ukraine-on-chelovek-absolyutno-zamarannyy-i-zavisimyy-posadit-ego-dve-sekundy-143947.html