Шкоты за незалежнасьць

5 верасня 2016 г.

Навіны

Падчас галасаваньня аб Брэксіце 23 чэрвеня 52% брытанскіх выбаршчыкаў выказаліся за выйсьце з Эўразьвязу. А вось у Шатляндыі 62% галасавалі за тое, каб застацца ў Эўразьвязе. Кіраўнік шатляндскага ўраду Нікола Старджэн, такім чынам, імкнецца да новага рэфэрэндума аб незалежнасьці.

Шатляндцы ў верасьні 2014 г. выказаліся на першым рэфэрэндуме большасьцю ў 55% за тое, каб застацца ў Вялікай Брытаніі. Пасьля НЕ брытанцаў у Эўразьвязе Старджэн бачыць зусім новае становішча. Разам з планамі на другі рэфэрэндум яна хоча таксама правесьці перамовы з Эўразьвязам, каб здолець застацца ў Эўразьвязе.

АРА Пераклаў з нямецкай В. Буйвал. Крыніца: аўстрыйская газэта “Der Standard”, 30.07.2016 http://derstandard.at/2000042049462/Schotten-demonstrieren-fuer-neues-Unabhaengigkeitsreferendum