Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Абваліўся расейскі лад сьвету

Грузінскі сцэнар і ўкраінскі сцэнар, накрэсьлены Пуціным, маюць шмат агульнага – кажа нам праф. Яраслаў Грыцак, украінскі гісторык. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Крымскія татары не дапусьцяць захопу Крыма Масквой

Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народу Рэфат Чубараў лічыць, што В. Канстанцінаў сваім сьцьверджаньнем адкрыта запрасіў расейскія сілавыя структуры непасрэдна ўмяшацца ў крымскую сытуацыю. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Атрады расейскіх “турыстаў” мабілізуюцца ў сацсетках

У расейскіх сацсетках зьбіраюцца атрады “турыстаў” – мужчын ад 18 да 45 гадоў з досьведам ваеннай службы – для паездкі на Украіну. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Кіраўнік МУС Украіны назваў крымскія падзеі расейскай акупацыяй

Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў ацэньвае тое, што адбываецца ў Крыме, як узброеную інвазію Расейскай Фэдэрацыі. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Маскоўскі путч у Крыме атрымаў працяг

Пасьля правалу ўчорашняй спробы захопу ўлады раніцай 27 лютага ўзброеныя маскоўскія путчысты захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінэта Міністраў Крыма ў Семфіропалі. Яны сабралі ў будынак ВР дэпутатаў ВР і ўрэшце тыя прагаласавалі за правядзеньне ў Крыме рэфэрэндума па “удасканальваньню аўтаноміі” і сфармавалі новы ўрад аўтаноміі начале з лідэрам “Русского едінства” Сяргеем Аксёнавым. Былы ўрад начале з Магілёвым яны адправілі ў адстаўку. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


“Дела идут, контора пишет…”

У гісторыю антыбеларускага рэжыму дзень 25 лютага 2014 года ўвойдзе як “гістарычны”. Пачалася татальная мабілізацыя… Не, гэта было не як у чэрвені 1941-га, калі па радыё выступіў Левітан, загулі фабрычныя гудкі і падобнае. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула

З самага пачатку рэвалюцыйных падзеяў на Украіне расейскія СМІ “самоотвержденно выполнялі долг перед московскім отечеством” – хлусілі, перакручвалі факты, гадзілі ў галовы “дорогіх россіян”. Некалькі разоў іх за гэта прыпуталі і патрэсьлі за грудкі ўкраінцы на Майдане і ў іншых месцах. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Пачаўся адлоў цітушак

У адносінах да былога супрацоўніка УБОП і лідэра арганізацыі “Оплот” Яўгена Жыліна праваахоўчымі ворганамі ўзбуджана крымінальная вытворчасьць па некалькіх артыкулах, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Арцыбацюшка раптам узяў і захварэў

РПЦ на тэрыторыі Украіны (афіцыйны назоў – УПЦ МП) абвясьціла, што яе начальнік мітрапаліт Уладзімір Сабадан раптам захварэў. У сувязі зь нечаканай хваробай, РПЦ-УПЦ МП прызначыла сваім “местоблюстітелем” мітрапаліта Букавінскага Ануфрыя. Далей...

4/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


На Майдане падчас штурму сарвалі шэўрон з дзьвюхгаловым арлом

На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шэўрон МУС Расеі. Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.
Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Агляд замежнага друку

(15.02. – 23.02.2014)

15 лютага 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра выступ міністра абароны Расеі Шайгу з нагоды 25-годдзя заканчэньня савецкай ваеннай інтэрвэнцыі ў Аўганістане. Шайгу назваў вэтэранаў вайны “сапраўднымі патрыётамі”, а вайну – часткай “найлепшых баявых традыцый радзімы”. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: МАСКВА, УСТАВАЙ!

Месяц таму, 23 студзеня, на рэсурсе “Інтэрпаліт-Адраджэньне” (і на іншых старонках) мне прыходзілася пісаць ў звароце “Слава Ўкраіне!”, што ва ўкраінскай рэвалюцыі ёсьць толькі два варыянты разьвіцьця падзеяў: мірны пратэст на Майдане і (вынікаючы адсюль) разгром рэвалюцыі, альбо другі варыянт – наступ і барацьба, і вынікаючая адсюль агрэсія Расеі супраць Украіны. Далей...

1/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Украінская Рэвалюцыя

Відэа: прамова Зянона ПАЗЬНЯКА, глядзець -

https://www.youtube.com/watch?v=SFL86Bj8idU&list=UUPgp89Y-T-TeWxSZsEZGqbw&feature=c4-overview

26/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: УКРАІНСКАЕ ЗМАГАНЬНЕ ЗА ВОЛЬНУЮ УКРАІНУ

Як яны ўсе падобныя, гэтыя монстры савецкага кагэбізму – Пуцін, Лукашэнка, Януковіч! І ўсюды адзін маскоўскі лубянскі почарк утрыманьня ўлады: забіваць і душыць.

Януковіч перайшоў мяжу невяртаньня, паказаў сябе хітрай, але бязмозглай істотай, цалкам чужым для ўкраінскай нацыі чалавекам, залежным ад Пуціна. Далей...

21/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Голас з узбочыны

Беларусы даўно ўжо з такой увагай не чыталі і ня слухалі паведамленьні СМІ. Зразумела, што ў цэнтры ўвагі драматычныя падзеі на братняй Украіне. Сытуацыя мяняецца з кожным днём, з кожнай гадзінай… І вось у інфармацыйнай прасторы поўным дысанансам пракукарэкаў пеўнік мясцовай псэўдаапазыцыі. Далей...

21/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Падзеі серады: Львоўскія і цярнопальскія “беркутаўцы” перайшлі на бок народа.

Байцы львоўскага спэцназу ўжо пакінулі Кіеў.

Байцы львоўскага падразьдзяленьня “Беркут” адмовіліся ўдзельнічаць у гвалтоўным разгоне пратэстаў і пакінулі Кіеў. Пра гэта са сцэны Эўрамайдану паведаміў камэндант Дома прафсаюзаў народны дэпутат ад “Свободы” Міхаіл Блавацкій. Далей...

21/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ЦЬВЯРОЗЫЯ РАЗВАЖАНЬНІ

Ёсьць выразнае адчуваньне, што ў Кіеве адбыўся стыхійны выбух, але далейшае разьвіцьё падзеяў паказала: сілавы сцэнар планавалі даўно, а апазыцыю справакавалі ўлады, заявіў Gordonua.com палітолаг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пэнта” Уладзімір Фясэнка. Далей...

21/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Плагіят альбо чарговыя кропкі над падпалкоўнікам Кузняцовым

Днямі “дэмСМІ” у чарговы раз паспрабавалі рэанімаваць падзабытую постаць, а менавіта падпалкоўніка савецкага палітрука І. Кузняцова. Ён анансаваў, што будзе пісаць “чорную інтэрнэт-кнігу” пра сталінізм. Далей...

19/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Блакада: і “абжыраліся пірожнымі”

31 студзеня міністар у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” расейскі Міністар культуры Уладзімір Мядзінскі назваў “маной” апублікаваныя Даніілам Граніным дадзеныя аб тым, што ў блакадным Ленінградзе для партыйнага кіраўніцтва, у прыватнасьці для Андрэя Жданава, пяклі пірожныя – ромавыя бабы. Далей...

19/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Гульні на чаркескіх магілах

У Нальчыку затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць Алімпіяды.

У Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі, у пятніцу былі затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць сочынскай алімпіяды. Пра гэта паведамляе “Кавказский узел” са спасылкай на актывістаў чаркескіх нацыянальных арганізацый. Большасьць з затрыманых – маладыя людзі ва ўзросьце да 30 гадоў, якія не зьяўляюцца сябрамі якіх-кольвечы грамадзкіх аб’яднаньняў. Далей...

19/2/2014 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2026
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2026