Падзеі серады: Львоўскія і цярнопальскія “беркутаўцы” перайшлі на бок народа.

21 лютага 2014 г.

Навіны

Байцы львоўскага спэцназу ўжо пакінулі Кіеў.

Байцы львоўскага падразьдзяленьня “Беркут” адмовіліся ўдзельнічаць у гвалтоўным разгоне пратэстаў і пакінулі Кіеў. Пра гэта са сцэны Эўрамайдану паведаміў камэндант Дома прафсаюзаў народны дэпутат ад “Свободы” Міхаіл Блавацкій.

“Хачу ўсім паведаміць прыемную навіну! Львоўскі “Беркут” папрасіў дэпутатаў Вярхоўнай Рады паведаміць, што яны пакінулі Кіеў і зьехалі ў накірунку Львова. Яны таксама просяць вас, (байцоў “Беркута” з іншых вобласьцяў) – язжайце дахаты, да сваіх дзяцей і мацерак”, — цытуе дэпутата НБН.

Таксама паведамлялася, што цярнопальскі і львоўскі “Беркут” папрасіў прабачэньня ў народа за выкананьне незаконных загадаў.

19.02.2014

Пераклад з расейскай

Крыніца: http://gordonua.com/news/maidan/Lvovskiy-i-ternopolskiy-Berkut-pereshel-na-storonu-naroda-10461.html