Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Алексіевіч: латышы, летувісы, украінцы “самы зьнішчылі габрэяў яшчэ да таго, як пасьпелі прыйсьці немцы”

Тое, што мы назіраем, сьведчыць, як і трэба было чакаць, што Алексіевіч нічога не ўсьвядоміла ў сваёй новай іпастасі і, я мяркую, ужо не зразумее ніколі. Шанц для яе страчаны. Авансы даверу былі дарэмныя (бо ілюзорныя).

Тое, што спадарыня ганебна нагаварыла нядаўна немцам, амэрыканцам і “бруклінцам” пра беларусаў, тое беларусы заўважылі. Але гэта ня ўсё. Далей...

28/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Дзень памяці Васіля Быкава

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыйшлі на Усходнія могілкі сталіцы да магілы вялікага беларускага пісьменьніка Васіля Уладзіміравіча Быкава (1924 – 22.06.2003). Яны ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, усклалі да надмагільнага помніка кветкі. Далей...

27/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Асьцярожна! Правакацыя

Услужыў сайт Хартыі-97, раскрыўшы намеры вядомага правакатара М. Статкевіча. Вось пад якімі тытулам і падтытулам выйшаў там матар’ял пра чарговыя заклікі гэтага Папа-Гапона:

“Николай Статкевич: Надо атаковать власть во время «парламентской» кампании
После «выборов» стоит провести общенациональную акцию протеста” Далей...

26/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Вучэньні НАТО ў Польшчы прадэманстравалі падрыхтаванасьць ваяроў

У вучэньнях, якія распачаліся 7 чэрвеня, ўзялі ўдзел прыкладна 31 000 ваяроў краін НАТО і Фінляндыі, Македоніі, Швэцыі і Украіны. Далей...

26/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: З піцерскай падваротні

Да выступа Уладзіміра Пуціна на Санк-Пецярбургскім эканамічным форуме загадзя паставіліся як да маючай адбыцца сэнсацыі. На форум упершыню за колькі гадоў прыбылі высокапастаўленыя эўрапейскія палітыкі першага эшалёну – кіраўнік Эўракамісіі і прэм’ер-міністр Італіі. Перад мерапрыемствам Пуцін сустракаўся з вядучымі эканамістамі – у тым ліку і з былым міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным, які зьбіраецца напісаць для яго план эканамічных рэформ. Словам, ад Пуціна чакалі “сігналаў”. І не дачакаліся. Далей...

26/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “НЯ БУДУЦЬ НАМ ПЛЯВАЦЬ У ТВАР”

Цяпер шмат якія беларусы сталі разумець што такое “інфармацыйная вайна” і што такое Расея ў гэтай вайне. Пасьля пуцінскай агрэсіі супраць Украіны і захопу Крыма, як кажуць, разумець жыцьцё прымусіла. Інфармацыйная вайна супраць Беларускага Адраджэньня не спынялася ніколі і працягваецца цяпер. Гадоў сем таму з нагоды грубай ілжы супраць мяне і беларускага змаганьня за свабоду, я зацікавіўся антыбеларускай рыторыкай Сьвятланы Алексіевіч і заўважыў там поўнае падабенства яе з камуністычнымі прыёмамі расейскай прапаганды. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Патрыярхі: “Украіна – не кананічная тэрыторыя РПЦ”

Патрыярхі чатырох старэйшых Цэркваў сьвету і Прадстаяцель аўтакэфальнай Царквы Кіпра заклікалі РПЦ прытрымлівацца сваёй кананічнай тэрыторыі. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пад адным каўпаком

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, кіруемая Расеяй (АДКБ), якая гуртуе былыя савецкія рэспублікі, хоча пабудаваць супольную сістэму супрацьпаветранай абароны. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пэнтагон: НАТО не гатовае да канфлікту з Расеяй

Высокапастаўлены служачы Пэнтагону Майкл Карпэнтэр, які займаецца Расеяй, Украінай і Эўразіяй, у выступе перад сэнацкай камісіяй замежных спраў прызнаў, што НАТО ня ў стане абараніць краіны Балтыі ад расейскай агрэсіі. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Шлях мясцовых калабарантаў

Раскручваецца чарговы акт цыркавога відовішча пад тытулам “Апазыцыя ідзе на выбары”. “ДэмСМІ” ужо падводзяць першыя вынікі, дзеляцца планамі, вызначаюць тэндэнцыі. Пачытаць такія опусы, дык паўстае карціна з выявай магутнай плыні нязгодных з дыктатурай герояў, што ідуць да сьветлых вяршыняў. Вось, напрыклад, публікацыя ў акупанцкамоўным рэсурсе “Белорусский партизан” – “Кто из оппозиции будет бороться за кресло депутата?” Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Паводле РС, “Курапаты – гэта хіпова”

“Рэпартаж” з Курапатаў ад 11 чэрвеня можа заняць першае месца ў рэйтынгу гопніцкай творчасьці ў “белрэдакцыі” Радыё Свабода. Яны дакаціліся ўжо і да такога. Маецца на ўвазе відэаматар’ял пад тытулам “Ваяр” і “Малады Фронт” правялі талаку ў Курапатах”. У відэашэрагу паказаныя нейкія рваныя фрагмэнты падзеі. Бэнзапіла рэжа зялёныя дрэўцы, нейкія фігуры цягнуць галіны, нехта кажа пару бяссьвязных сказаў. І фонам гэтаму ўсяму гучыць “хіповая музычка”. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Лубянская спэцапэрацыя

Каляфутбольныя хуліганы (менавіта тыя, што наладжваюць бойкі) прыляцелі ў Францыю чартарным рэйсам РФС – Расейскага Футбольнага Саюза. Па сутнасьці – чартарам Міністэрства спорту РФ, якое ўзначальвае Мутко. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Псэўда-палітыкі “пра выбары”

Прапануем пазнаёміцца з чарговым шэдэўрам палітычнай дэмагогіі ад Партыі «псэўда-БНФ»:

“Члены Партии БНФ намерены участвовать в парламентской кампании, однако не ставят своей целью попасть в Палату представителей. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Падрыхтоўка спэктакля паўторнага жанру

Працягваецца вадэвільная гісторыя з “Белорусским национальным конгрессом”. Зусім нядаўна некалькі дзесяткаў асобаў “галасавалі” на “сэсіі кангрэса” у сталічным сквэрыку. І вось ужо краіне і сьвету на поўным сур’ёзе прадстаўляецца “Палітбюро ЦК” новай апазыц-пустышкі. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Падпявала хоча «дагрукацца»

“ДэмСМІ” распаўсюджвае інтэрв’ю з прадстаўніком яшчэ адной псэўдаапазыцыйнай структуркі тав. А. Лагвінцом, нам. генсека “За свабоду” тав. Мілінкевіча. У адрозьненьні ад некаторых іншых таварышчаў, гэты пэрсанаж выказваецца адназначна і нават пафасна. Інтэрв’ю падаецца нам пад тытулам “Лагвінец: Я хачу быць міністрам эўрапейскіх спраў Беларусі”. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Допінгавая пятля вакол Расеі

Допінгавая пятля вакол Расеі зашморгваецца. Зазвычай схільны да кампраміса кіраўнік Міжнароднага Алмпійскага Камітэта Томас Бах выказваецца вельмі станоўча, нібыта ён зразумеў, што гэтым разам кампраміс ужо немагчымы, бо доказы віны відавочныя і ўвесь час іх становіцца ўсё больш. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Саша Сотнік: КГБ не пакідае Расеі шанцаў, Лубянка ўсё раскрала

“Трымайцеся там…”

У Дзярждуме пануюць пахавальныя настроі. Грошай няма, і пэрпэктывы зусім не вясёлкавыя. Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі (паводле дадзеных ЦБ) абваліліся з 69,2 млрд даляраў (2013) да 22,0 млрд даляраў (2014), а ў 2015 годзе склалі ўсяго 4,8 млрд даляраў. Укладаць грошы ў Расею ніхто ня хоча. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Украіна. Вяртаньне імёнаў

Шэраг вуліц у Кіеве будуць перайменаваны ў гонар вядомых украінскіх нацыяналістаў. Такіх, як Стэпан Бандэра і Раман Шухевіч. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Фэномэн рэвалюцыі: Румынія, 1989 год

Глава “Абвал” фундамэнтальнай “Гісторыі Румыніі” суаўтарства калектыва навукоўцаў прадстаўляе падзеі канца 1989 года, калі ў Румыніі захістаўся і быў павалены рэжым маскоўскага сатэліта Чаўшэску. Далей...

20/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Наперадзе абарона Незалежнасьці

(Выступ на чэрвеньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Пуцінская Расея рыхтуецца да вайны і да гібрыднага захопу Беларусі. Гэты план пачаўся, фактычна, у 2000 годзе. Зараз адбываецца яго актыўная падрыхтоўчая фаза. Ружжо павешана на віду і яно можа выстраліць, калі не прадбачыць такой магчымасьці і не прымаць захады. Канцэнтрацыя расейскага войска ля мяжы Беларусі будзе павялічвацца і пашырацца разам з крамлёўскім ціскам на сатрапскі рэжым. Далей...

15/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2016
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024