Патрыярхі чатырох старэйшых Цэркваў сьвету і Прадстаяцель аўтакэфальнай Царквы Кіпра заклікалі РПЦ прытрымлівацца сваёй кананічнай тэрыторыі.
Гэтымі словамі патрыярхі намякнулі на непрызнаньне кананічнага статуса УПЦ (МП) у якасьці “неад’емнай часткі” Маскоўскага Патрыярхату, бо ў Томасе аб аўтакэфаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, выдадзеным у 1924 годзе, Канстанцінопальскі Патрыярх канстатаваў, што ніколі законным чынам ён не адмаўляўся ад сваёй юрысдыкцыі над Кіеўскай мітраполіяй.
Што тычыцца ўсёй Маскоўскай Патрыярхіі і яе кананічных межаў, Канстанцінопальскі Сабор прытрымліваецца Томаса 1589 года, паводле якога тэрыторыя цяперашняй Украіны не ўваходзіць у склад Маскоўскага Патрыярхату.
Пераклад з расейскай.