Лубянская спэцапэрацыя

22 чэрвеня 2016 г.

Навіны

Каляфутбольныя хуліганы (менавіта тыя, што наладжваюць бойкі) прыляцелі ў Францыю чартарным рэйсам РФС – Расейскага Футбольнага Саюза. Па сутнасьці – чартарам Міністэрства спорту РФ, якое ўзначальвае Мутко. Як і на Захадзе ўсім вядома, гэта ня толькі высокапастаўлены чыноўнік, але і чалавек, набліжаны да Пуціна. Хуліганы з РФ прыляцелі арганізавана і бясплатна, за дзяржаўны кошт. Іхнія асобы будуць цалкам вызначаны. Сьпісы пасажыраў маюцца ў французкіх спэцслужбаў.

Наборам калафутбольных баевікоў на борт (умяшчальнасьцю да 300 месцаў) займаўся Шарыгін. Гэта – кіраўнік ВОБ – Усерасейскага таварыства заўзятараў, нэафашыст, прыхільнік “русского міра” і чалавек Мутко. Раней, у РФ, ён неаднаразова быў замяшаны ў скандалах, але штораз старэйшы таварыш яго ратаваў.

Цяпер Шарыгіна дэпартуюць у РФ, са спэцназам і ўсімі належнымі “урачыстасьцямі”. Тым часам у Маскве на ягонае месца падшукалі іншага чалавека. Магчыма, цяпер прапаганда скажа, што Шарыгін звольніўся і паляцеў на чартары з сябрамі ў адпачынак.

Вышэйназваныя факты, многія зь якіх ужо вядомыя французкім дзяржаўным і міжнародным футбольным ворганам, даюць заходняй прэсе права сьцьвярджаць, што хуліганы прыляцелі ў Францыю “чартарам Пуціна”. Ня важна, ведаў пра гэта асабіста прэзыдэнт РФ або не.

Чым гэта ў выніку абернецца – паглядзім. Умоўную дыскваліфікацыю ад УЕФА расейская зборная ўжо атрымала. І справа цалкам можа дайсьці да дыскваліфікацыі РФС і пазбаўленьня РФ права на правядзеньне наступнага чампіянату сьвету па футболу.

Дзяржаўны сьлед ў каляфутбольных бойках – гэта вельмі сур’ёзна. Падчас рассьледваньня гэта можа быць кваліфікавана як спланаваная супрацьпраўная акцыя на тэрыторыі іншай краіны падчас чампіянату Эўропы.

Айдэр Муджабаеў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://fakeoff.org/events/rossiyskikh-khuliganov-vo-frantsiyu-privez-charter-putina#.V2KCqav_dJA.facebook