Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, кіруемая Расеяй (АДКБ), якая гуртуе былыя савецкія рэспублікі, хоча пабудаваць супольную сістэму супрацьпаветранай абароны.
Сёньня пра гэта заявіў кіраўнік АДКБ Мікалай Бардзюжа, якога цытаавла агенцыя ТАСС.
Па ягоных словах, цяпер праект знаходзіцца ў першай фазе, у рамках якой утвараюцца меншыя рэгіянальныя супольнасьці супрацьпаветранай абароны. Ужо існуе расейска-беларуская і расейска-казахская сістэмы, а на пачатковай стадыі рэалізацыі знаходзіцца таксама і падобная расейска-армянская дамова.
“Утварэньне такіх рэгіянальных сістэм ёсьць першай фазай. На другой фазе мы разьлічваем з уніфікацыяй гэтых сістэм і іх прыстасаваньнем да стандартных задач. Гэта зробіць магчымым утварэньне супрацьпаветранай абароны для ўсёй прасторы АДКБ”, — сказаў Бардзюжа.
Расея падпісала адпаведную дамову з Беларусьсю яшчэ ў 2009 годзе, з Казахстанам у 2013 г., а з Арменіяй на прыканцы мінулага году. Беларусь і Казахстан у рамках гэтага супрацоўніцтва атрымліваюць ад Масквы супрацьпаветраныя ракетныя сістэмы С-300ПС.
На стадыі планаваньня знаходзяцца падобныя рэгіянальныя супрацьпаветраныя шчыты, якія Расея хоча пабудаваць у супрацоўніцтве з Кыргызтанам і Таджыкістанам.
TASR
Пераклаў з славацкай В. Буйвал.
Крыніца: славацкая газэта “Hospodarske Noviny”, 8.06.2016 http://hnonline.sk/svet/676960-rusko-ma-novy-plan-chce-zdruzit-byvale-sovietske-republiky-v-protivzdusnej-obrane