Шлях мясцовых калабарантаў

22 чэрвеня 2016 г.

Навіны

Раскручваецца чарговы акт цыркавога відовішча пад тытулам “Апазыцыя ідзе на выбары”. “ДэмСМІ” ужо падводзяць першыя вынікі, дзеляцца планамі, вызначаюць тэндэнцыі. Пачытаць такія опусы, дык паўстае карціна з выявай магутнай плыні нязгодных з дыктатурай герояў, што ідуць да сьветлых вяршыняў. Вось, напрыклад, публікацыя ў акупанцкамоўным рэсурсе “Белорусский партизан” – “Кто из оппозиции будет бороться за кресло депутата?”

Пачынаецца публікацыя кур’ёзнай фармулёўкай, якая сьведчыць пра фальшывыя намеры апазыц-публікі, якая з усяе сілы дапамагае рэжыму ўтрымацца на плаву:

“Несмотря на то, что оппозиционные политики, по их словам, не питают иллюзий по поводу выборов в Палату представителей, более двухсот человек будет бороться за кресло депутата шестого созыва”.

У публікацыі пададзеныя партрэты некаторых дзеячаў мясцовага апазыц-калабаранцтва з рэжымам. Якія фізіяноміі! Гэта ж выпрацавала эпоха зьбіральны вобраз правінцыйнага палітычнага прайдзісьвета!

Але амаль песеннай устаўкай у прозу жыцьця зьяўляецца фрагмэнт, прысьвечаны Партыі псэўда-БНФ генсека тав. Янукевіча. Яны “кандыдуюць на выбарах”. Ня трэба, аднак, забывацца, што сапраўдная Партыя БНФ (КХП-БНФ) пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка ў гэтым акце калабаранцтва ня ўдзельнічае.

“Старейшая оппозиционная партия Беларуси подготовила на выборы отдельный список претендентов в кандидаты и будет участвовать в них самостоятельно. В избирательной кампании среди прочих примут участие руководитель партии Алексей Янукевич, а также два экс-кандидата в президенты Григорий Костусев и Александр Михалевич. Примерно 20 процентов списка составляет молодежь.

Ответственный секретарь БНФ Дмитрий Солошкин подтвердил участие в кампании более 70 членов партии и сказал, что в ближайшие дни список будет опубликован на официальном сайте.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/346241/

Што рабіць з гэтай калабаранцкай публікай? Цяпер ня слухаць яе, не хадзіць за ёю, ня верыць яе фальшывым маналогам. А настане час, то трэба будзе накіроўваць іх у тую імпэрыю, інтарэсам якой яны апантана служаць за грошы і ўсёй сваёй цёмнай душой. Так, як гэта цяпер робяць украінцы з мясцовымі калабарантамі.

“У Расею 14 чэрвеня дастаўленыя авіярэйсам ўкраінскія журналісты Алена Глішчынская і Віталь Дзідзенка. На радзіме іх абвінавацілі ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27797633.html

Юрка Марозаў