Украіна. Вяртаньне імёнаў

20 чэрвеня 2016 г.

Навіны

Шэраг вуліц у Кіеве будуць перайменаваны ў гонар вядомых украінскіх нацыяналістаў. Такіх, як Стэпан Бандэра і Раман Шухевіч.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў старшыня Інстытуту Нацыянальнай Памяці Уладзімір Вьятровіч.

“Вітаю кіеўлян з важнай перамогай! Завершылася грамадзкае абмеркаваньне па важных перайменаваньнях. У сталіцы незалежнай Украіны зьявяцца вуліцы, названыя імёнамі тых, дзякуючы каму незалежнасьць сталася рэальнасьцю, — Стэпана Бандэры, Рамана Шухевіча, генэрала Алмазава, Міхаіла Ямельяновіча-Паўленкі, Усевалада Зьміенкі”, — напісаў ён.

Паводле інфармацыі на сайце КГГА, на якім ідзе абмеркаваньне праектаў, імем Шухевіча назавуць праспэкт генэрала Ватуціна, а Бандэры – Маскоўскі праспэкт.

Нагадаем, раней улады задумаліся аб зносе Аркі дружбы народаў у Кіеве, але пазьней у Мінкульце ўдакладнілі, што плануюць дэмантаваць скульптурную кампазыцыю пад аркай.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://argumentua.com/novosti/v-kieve-budut-prospekty-bandery-shukhevicha-i-ryada-drugikh-vydayushchikhsya-patriotov-ukrai?utm_source=twitterfeed&utm_medium=facebook