Асьцярожна! Правакацыя

26 чэрвеня 2016 г.

Навіны

Услужыў сайт Хартыі-97, раскрыўшы намеры вядомага правакатара М. Статкевіча. Вось пад якімі тытулам і падтытулам выйшаў там матар’ял пра чарговыя заклікі гэтага Папа-Гапона:

“Николай Статкевич: Надо атаковать власть во время «парламентской» кампании После «выборов» стоит провести общенациональную акцию протеста”

Крыніца: https://charter97.org/ru/news/2016/6/21/209883/

Чытаць фальшывыя разважаньні фальшывай асобы бясконца нудна. Усе псэўдадзеячы цяпер паўтараюцца ў сваёй аргумэнтацыі “за выбары”. Цяжка нават уявіць сябе, што нехта з беларусаў можа прыслухацца да гэтага трызьненьня ад зарабляльшчыкаў грантаў. Але мясцовы Поп-Гапон паспрабаваў арыгінальнічаць. Цытуем:

“Мы можем хорошо провести всю кампанию, но затем власть выпишет вам 5 процентов голосов и - до свидания, - говорит бывший политзаключенный. - Если достойно на это не отреагировать, то вас же люди затем не будут уважать. А кто-то может сказать, что программа у кандидата была плохая, а потому народ и не голосовал за представителя оппозиции. Поэтому завершить кампанию можно разными способами. Например, бросить листовки в каждом округе каждому избирателю, где бы объяснялось, почему такие результаты. Но обычно на это никогда не хватает ни сил, ни денег. Поэтому, возможно, стоило бы провести какую-нибудь общенациональную акцию, чтобы люди узнали, что кандидаты, у которых украли победу, недовольны и выступают против этого”.

Галоўным у арыгінальнічаньні гэтага дзеячыка ёсьць заклік да “атакі на рэжым”. Зразумела, з голымі рукамі, “грудью”, як казалі бальшавіцкія камісары, што пасылалі на сьмерць людзей. Поп-Гапон рвецца паўтарыць сваю пасьпяховую правакацыю ад 19 сьнежня 2010 года (Крывавая нядзеля ў Менску). Калі астатнія з псэўдаапазыцыйных кааліцыі і “самотнікі” кшталту Партыі псэўда-БНФ выглядаюць дробнымі блазнамі палітычнай арэны, то тав. Статкевіч на вачах становіцца сацыяльна небясьпечнай фігурай.

Алесь Хадасевіч