Высокапастаўлены служачы Пэнтагону Майкл Карпэнтэр, які займаецца Расеяй, Украінай і Эўразіяй, у выступе перад сэнацкай камісіяй замежных спраў прызнаў, што НАТО ня ў стане абараніць краіны Балтыі ад расейскай агрэсіі.
Карпэнтэр на форуме Сэнату ЗША прадстаўляў інфармацыю на тэму абарончых магчымасьцяў НАТО ў краінах Балтыі (Летувы, Латвіі, Эстоніі) у выпадку, калі б у гэтым рэгіёне адбылася канфрантацыя з Расеяй.
У лютым амэрыканская інтэлектуальная група RAND прадставіла даклад, зь якога вынікала, што расейцы былі б у стане перамагчы сілы НАТО ў гэтым рэгіёне на працягу 60 гадзін. Карпэнтэр, якога пра гэты даклад спытаў сэнатар Коры Гарднэр, прызнаў, што НАТО сапраўды не падрыхтаванае да канфрантацыі ў гэтым рэгіёне.
У той жа час прадстаўнік Пэнтагону запэўніў, што ЗША дапаможа ўзмацніць прысутнасьць НАТО ў гэтым рэгіёне Балтыйскага мора. У гэтым кантэксьце ён згадаў аб планах накіраваньня на ўсходні фланг мэханізаванай брыгады.
arb
Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 10.06.2016 http://www.rp.pl/Polityka/160619991-Pentagon-NATO-niegotowe-na-konflikt-z-Rosja.html