Допінгавая пятля вакол Расеі

20 чэрвеня 2016 г.

Навіны

Допінгавая пятля вакол Расеі зашморгваецца. Зазвычай схільны да кампраміса кіраўнік Міжнароднага Алмпійскага Камітэта Томас Бах выказваецца вельмі станоўча, нібыта ён зразумеў, што гэтым разам кампраміс ужо немагчымы, бо доказы віны відавочныя і ўвесь час іх становіцца ўсё больш.

Падобна, як у справе карупцыі ў ФІФА, уласнае рассьледваньне ўшчынае таксама амэрыканскі Дэпартамант Юстыцыі, пасьля таго, як былы кіраўнік маскоўскай лабараторыі распавёў у газэце „New York Times” аб допінгавым круцельстве на зімовых гульнях у Сочах. Гэтая справа ставіць расейцаў у вельмі клапатлівую сытуацыю, бо йдзецца ня толькі пра легкаатлетаў, якім пагражае недапушчэньне на гульні ў Рыа, але пра ўвесь расейскі спорт і ягоную прысутнасьць на алімпійскай сцэне.

Здаецца, што гэтую афёру ня ўдасца засунуць пад спод. Калі Расея ня будзе пакарана, то цяжка будзе пераканаць спартоўцаў, якія спаборнічаюць фэйр-плэй, у тым, што вядзецца сур’ёзная барацьба з допінгам. У гэта не паверыць і грамадзкая думка. Спонсары ўважліва ўслухоўваюцца ў яе голас, а апытаньні не пакідаюць сумневу, што людзі ня хочуць глядзець на чэмпіёнаў, што падселі на допінг. У гэтым пераканаўся нават легендарны велагоншчык Лэнс Армстронг.

Расея мае выбар паміж двума выйсьцямі: папрасіць прабачэньня і паабяцаць, што выправіцца, з надзеяй на лёгкае пакараньне, альбо яна будзе пераконваць сьвет у тым, што гэта заходняя змова. Уладзімір Пуцін пакуль што маўчыць, але праз кароткі час, безумоўна, выкажыцца, бо Рыа ўсё бліжэй. І тады мы пераканаемся, будзе вайна або мір.

Міраслаў Жукоўскі

Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 19.06.2016 http://www.rp.pl/Sport/305199870-Zukowski-Kiedy-przemowi-Putin.html