Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віншаваньне з Божым Нараджэньнем

Дарагія землякі-беларусы, дарагія адраджэнцы,
віншую ўсіх з Божым Нараджэньнем (Калядамі) і надыходзячым Новым Годам. Няхай гэтае найвялікшае сьвята стане знакавым у нашым нацыянальным лёсе і пакажа людзям сьветлы шлях да вечнасьці і народнай свабоды. А надыходзячы 2015 год хай стане пераломным у нашай сьведамасьці, калі тысячы, мільёны беларусаў павернуцца тварам і сэрцам да сваёй дарагой Айчыны, да нашай найвялікшай найпрыгажэйшай мовы, на якой нашы продкі адбудавалі наша Вялікае Княства Літоўскае і трымалі высока наш гонар, сям’ю, дзяржаву і меч. Так і мы цяпер будзьма гатовыя яднацца перад вялікімі выпрабаваньнямі, перадолеўшы якія, мы сцьвердзім новую сьветлую вольную Беларусь, дзе будзе радасна і вольна жыць і працаваць у гонары і пашане на шчасьце самым сабе і ўсім людзям.
Слава Ісусу Хрысту!
Ляўдэтур Езус Хрыстус!

25 Сьнежня 2014 года. Зянон Пазьняк

26/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты

Агульны штраф Беленькаму па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў. Далей...

24/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


АЙЧЫНА ВЕЧНАЯ

owiecna2-jpg.JPG

У чацьвер 18-га сьнежня ў Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі ў Варшаве) адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Зянона (Зянона Пазьняка) ,,Ojczyzna wieczna”. Гэта пераклады ягоных вершаў з кнігі «Дарога» (2007), зробленыя польскай паэтэсай Ірэнай Грынцэвіч. Тут каля ста фатаграфіяў аўтара (кніга – сымбіёз фатаграфіяў і вершаў) і 650 вершаваных перакладаў па-польску, плюс яшчэ каля 50-ці перакладаў, зьмешчаных у дадатку. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


У чарговы раз здалі псэўдаапазыцыю

Даем бясплатную рэкламу (якая ўжо распаўсюджваецца ў Сеціве). Еврорадио паведаміла, цытуем:

Посол России: Что-то сомневаюсь, что Лукашенко пойдет на выборы в 2015 году
Александр Суриков заявил об этом на пресс-конференции в Минске. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Суд над Беленькім перанесьлі на 24 сьнежня

Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэньне адбудзецца 24 сьнежня а 10 гадзіне. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Пры Януковічы СБУ арганізоўвала тэракты ва Украіне

Кіраўнік Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка далучны да арганізацыі тэрактаў і дывэрсій ў рэгіёнах Украіны.

Пра гэта Налівайчанка заявіў у эфіры “5 канала”. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Цытата дня: “Паменшыць колькасьць прарасейскіх”

На хвалях Радыё Свабоды засьвяціўся чарговы “экспэрт”, які пракамэнтаваў апошнія выказваньні начальніка антыбеларускага рэжыму. А. Елісееў пададзены як “аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў”. Адным словам, “стратэг” (а можа нават “архістраціг”). Не, без іроніі немагчыма глядзець на гэтую зьяву на фоне грантаўскага ландшафту эпохі позьняга лукашызма. Цытуем “стратэга”:

“Я думаю, што цяпер Лукашэнку непакоіць тая колькасьць беларусаў, якая мае слабую нацыянальную ідэнтычнасьць і прарасейскія погляды. (…) Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Масква… Там хан Гірэй сваю пугу вывешваў”

Крымскія татары не прэтэндуюць на Маскву, нягледзячы на тое, што для татараў яна мае сакральнае значэньне, заявіў лідэр крымскататарскага народу Мустафа Джэмілёў у інтэрв’ю эстонскаму “Радыё 4”. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Cібірская язва альбо навіны з расейскіх франтоў

Першая навіна з фронту “навукова-тэхнічнага прагрэсу”. 16 сьнежня расейскі лятаючы апарат быў запушчаны з касмадрому ў Байкануры. 17 сьнежня стала вядома, што апарат упаў за межамі Казахстана. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Пуцін прысьпешвае працэс краху ўласнага рэжыму

Якімі будуць дзеяньні Уладзіміра Пуціна на фоне пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў яго ўласнай краіне, працягу падзеньня рубля, абвалу нафтавых коштаў і захаваньня санкцый? Ці пойдзе Пуцін ў наступ альбо, наадварот, пачне згортваць свой наварасейскі праект у спадзяваньні замірыцца з Захадам? Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк 5 сьнежня 2014 г.

Сп.сп. Радзіму Гарэцкаму, Уладзімеру Коласу, Уладзімеру Арлову,
Міхаілу Пастухову, Міколу Савіцкаму, Алегу Трусаву, Алене Анісім

Глыбокапаважаныя спадарыні і спадары,
выказыаю Вам ідэёвую падтрымку ў высокароднай справе абароны суверэнітэту і незалежнасьці Беларусі. Далей...

20/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Нішто не ўратуе гэбоўскі рэжым

(Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Пачаліся рэпрэсіі супраць нашай партыі КХП-БНФ і яе кіраўніцтва. Маскве перашкаджае ўсё беларускае. Зьнішчэньне культуры народаў – галоўны зьмест маскоўскай палітыкі. І тое, што рэжым раптам прыдумаў тры суды супраць дэпутата Незалежнасьці Юры Адамавіча Беленькага сьведчыць аб узмацненьні ўплыву рускай рэзыдэнтуры ў Беларусі. Цалкам верагодна, што ўказаньне прышло з Крамля. Далей...

15/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Маскоўская імпэрыя знойдзе сабе магілу ў Беларусі

(Сьнежаньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Нішто не ўратуе гэбоўскі рэжым”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Зьміцер Якаўцаў, сябра Сойму. Далей...

15/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ

Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна. Юры Беленькага раптам пачалі сэрыйна судзіць за адно мерапрыемства — жалобнае адзначэньне Дня Памяці — Дзядоў у Менску. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Фашызм быў ценем камунізма…”

Гэтыя словы У. Чэрчыль напісаў ужо пасьля заканчэньня 2-й Сусьветнай Вайны. Мудры быў чалавек, добра разьбіраўся ў прадмеце. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Растуць страты расейскай арміі

Расейская праваабаронца Алена Васільева паведаміла, што на Данбасе загінулі і прапалі бязь вестак ужо больш за 5 тысячаў расейскіх жаўнераў. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Дэзінфармацыйная спэцапэрацыя як размаляваная шырма

У расейскіх СМІ працягваецца распаўсюджваньне дэзінфармацыі пра падзеі і тэндэнцыі ў Беларусі. Начальнік прамаскоўскага васальнага рэжыму настолькі баіцца “ветлівых людзей” з Масквы, што раптам вырашыў мадээрнізаваць армію РБ і памяняў рускага міністра абароны на беларускага. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ВАВ

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны цалкам падтрымлівае ідэю Інстытута нацыянальнай памяці аб замене ў падручніках фармулёўкі “Вялікая Айчынная вайна” на “Другая сусьветная вайна”. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Хацелі б “атракцыёну” на сьвятых магілах

27 лістапада Радыё Свабода дала слова шэрагу незадаволеных асобаў, у асноўным маладога і вельмі маладога ўзросту. Яны незадаволеныя (разам зь “белрэдакцыяй” РС) тым, што “вандроўкі па мясьцінах Слуцкага паўстаньня год ад году зьбіраюць аднолькава мала людзей”. “Незадаволеныя” навыперадкі выказваюць свае “творчыя прапановы”, адна адной “круче”, а РС даволі маштабна публікуе іх. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Пра што пісалася ў лістападзе

Праблемы Італіі

13 лістапада 2014 г. нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” напісала з Рыма. Далей...

12/12/2014 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2014
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь