Растуць страты расейскай арміі

11 снежня 2014 г.

Навіны

Расейская праваабаронца Алена Васільева паведаміла, што на Данбасе загінулі і прапалі бязь вестак ужо больш за 5 тысячаў расейскіх жаўнераў.

Пра гэта яна заявіла ў эфіры “5 канала”.

“Цяпер, паводле нашых дадзеных, іх ужо больш за 5 тысячаў чалавек (загінулых і тых, што прапалі бязь вестак), па стану на 8 сьнежня”, — сказала яна.

Па яе словах, целы вывозяцца з тэрыторыі Украіны грузавікамі з “гуманітарнага канвою” і зьбіраюцца ў моргах буйных гарадоў.

7 сьнежня СМІ паведамілі, што ў Данецк прыбылі тры аўтобусы зь целамі баевікоў.

9.12.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Pravozashchitnica-Vasileva-V-Ukraine-pogibli-ili-propali-uzhe-bolee-5-tysyach-rossiyskih-voennyh-55176.html