Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна. Юры Беленькага раптам пачалі сэрыйна судзіць за адно мерапрыемства — жалобнае адзначэньне Дня Памяці — Дзядоў у Менску. На самай справе тут выразна відаць акупацыйна-палітычная матывацыя. Вядомага палітыка, дэпутата Незалежнасьці караюць за абарону беларускай культуры і за патрыятызм. Як вядома, Дзяды прайшлі 2-га лістапада на добрым арганізацыйным узроўні згодна з дамоўленасьцямі з уладамі і ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Але праз два тыдні зьявілася ўказаньне, і супраць Беленькага склалі ў міліцыі адразу тры пратаколы аб быццам бы парушэньні працэдуры падрыхтоўкі Дзядоў (незаключэньні дамовы аб аплаце аховы мерапрыемства на Дзяды, аб медыцыне і тп.). На самай справе працэдура з боку КХП — БНФ была дакладна вытрыманая. Згодна плану рэпрэсіяў (які ўжо ўсім відаць) Юры Беленькага хацелі адразу пасьля афармленьня пратаколаў завезьці ў суд, “асудзіць” і пасадзіць за краты, а потым прышыць яму крымінальную справу. Але апэрацыя дала збой. Усё стала вядома і ўсім зразумела. Нягледзячы на гэта, рэжым працягвае рэпрэсіі супраць Юры Беленькага, ужо не клапоцячыся пра свой выгляд. Мы пісалі пра планы гэтых уладаў супраць вядомых беларусаў і добра бачым, што яны вырабляюць. Мы адзначалі таксама, што беларусы іх не баяцца. І чым больш тут будзе выбрыкваць Масква, тым горш для яе. Баяцца трэба іншым. І некаторыя “іншыя” тое адчуваюць. Паглядзім якую камэдыю яны сыграюць трэці раз на гэты раз у Менскім раённым судзе. 10 сьнежня 2014 г. Зянон Пазьняк 12/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |