![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дэзінфармацыйная спэцапэрацыя як размаляваная шырма У расейскіх СМІ працягваецца распаўсюджваньне дэзінфармацыі пра падзеі і тэндэнцыі ў Беларусі. Начальнік прамаскоўскага васальнага рэжыму настолькі баіцца “ветлівых людзей” з Масквы, што раптам вырашыў мадээрнізаваць армію РБ і памяняў рускага міністра абароны на беларускага. Згадваюцца заявы начальніка рэжыму пра “будзем абараняцца ад агрэсіі з Захаду, так і з Усходу”. Напісана шмат чаго, нават пра магчымасьць гібрыднай вайны. За наслаеньнем словаў расейскі (і наш мясцовы) чытач так і не дакапаецца да ключавых словаў, у якіх заключаны сэнс “бліскучых вайсковых рэформаў” афіцыёзнага Менску. Гэтых словаў там няма. “Источник «Газеты.Ru» в белорусском генштабе также свидетельствует, что именно действия России относительно Украины подтолкнули белорусское руководство к срочному пересмотру военной доктрины”. Вось як! Ня сьпіць у шапку маскоўская Газэта.ру, мае свайго Шцірліца ў беларускім генштабе, ведае пра штабныя таямніцы. І куды глядзіць менская контрвыведка? “І рэформаў ніякіх няма па сутнасьці… Упершыню сёлета адпрацоўваўся сцэнар узаемадзеньня вайскоўцаў і ўнутраных войскаў МУС у ходзе здушэньня масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца захопамі адміністрацыйных будынкаў”. Вось да такой “гібрыднай вайны”, “такой пагрозы з Усходу” рыхтуецца і трэніруецца прамаскоўскі рэжым і яго начальнік. Кур’ёзна, што маскоўская газэта ня бачыць у сваіх разважаньнях-цытаваньнях ніякай супярэчнасьці. Яна прапануе ня ўбачыць іх і сваёй чытацкай аўдыторыі. Расейскія СМІ ня бачаць (а можа ня ведаюць?) таксама пра расейскія ваенныя базы на тэрыторыі Беларусі, пра “агульную групоўку РБ і РФ”, падпарадкаваную Маскве, пра камісарскае русіфікатарскае абалваньваньне жаўнераў і афіцэраў нашай арміі. Затое ёсьць эфэктныя тытулы-“шапкі” для газэтных балёнак, ёсьць манумэнталізацыя менскіх дзеячаў, якія на самой справе зьяўляюцца прыслугай Масквы. Ярка размаляваная шырма прыкрывае сапраўдныя дзеяньні, што рыхтуюцца і ўжо праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны. Сяргей Камароўскі 12/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |