Кіраўнік Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка далучны да арганізацыі тэрактаў і дывэрсій ў рэгіёнах Украіны.
Пра гэта Налівайчанка заявіў у эфіры “5 канала”.
“Былы кіраўнік СБУ ня проста садзейнічаў, а арганізоўваў на працягу доўгіх месяцаў тэракты і дывэрсіі супраць уласнага народу, супраць уласных грамадзян”, — сказаў Налівайчанка.
Акрамя таго, кіраўнік СБУ заявіў, што 18 лютага 2014 г. менавіта Якіменка падпісаў і ўвёў у дзеяньне план па зачысці Эўрамайдану і нэўтралізацыі ўсіх яго актывістаў.
Налівайчанка сказаў, што на загад Якіменкі на прыканцы лютага амаль уся зброя, спэцсродкі і бронекамізелькі былі вывезены ў Сімферопаль, а матэр’ялы рэзанансных крымінальных справаў – у Данецк.
На думку Налівайчанкі, для апэратыўнага і эфэктыўнага рассьледваньня злачынстваў супраць актывістаў Эўрамайдану ва Украіне неабходна стварыць Нацыянальны трыбунал.
12.12.2014
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Nalivaychenko-Eks-glava-SBU-YAkimenko-organizovyval-terakty-i-diversii-v-regionah-Ukrainy-55731.html