Міністэрства адукацыі і навукі Украіны цалкам падтрымлівае ідэю Інстытута нацыянальнай памяці аб замене ў падручніках фармулёўкі “Вялікая Айчынная вайна” на “Другая сусьветная вайна”. Пра гэта 26 лістапада, журналістам паведаміў міністар адукацыі Сяргей Квіт, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.

“Асабіста я гэта падтрымліваю, бо ўвесь сьвет трактуе гэта як трагедыю. Гэта Другая сусьветная вайна. Для Украіны гэта не было Вялікай Айчыннай вайной. Тэрмін “Вялікая Айчынная вайна” выкарыстоўваўся з пункту гледжаньня велічы савецкай дзяржавы. Україна была ахвярай разборак таталітарных дзяржаваў. Адна з гэтых дзяржаваў дажыла дагэтуль”, — сказаў Квіт.

Напярэдадні ў камэнтары газэце “Вести” дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Уладзімер Вятровіч заявіў, што з школьных падручнікаў будуць выдаляцца “усе наступствы савецкай прапаганды” і, перж за ўсё, “міф пра Вялікую Айчынную вайну”.

“Для нас Другая сусьветная вайна распачалася 1 верасьня 1939 года, і мы ня маем права звужваць яе да Вялікай Айчыннай – яна была нашмат страшней і трагічней, чым яе спрабавала паказаць савецкая прапаганда”, — сказаў ён.

Тэрмін “Вялікая Айчынная вайна” ужо выдалялі з украінскіх падручнікаў падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі. Пры Януковічы яго вярнулі ў падручнікі зноў.

27.11.201 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Minobrazovaniya-Ukrainy-podderzhivaet-ideyu-pereimenovat-Velikuyu-Otechestvennuyu-voynu-na-Vtoruyu-mirovuyu-53261.html