Даем бясплатную рэкламу (якая ўжо распаўсюджваецца ў Сеціве). Еврорадио паведаміла, цытуем:
Посол России: Что-то сомневаюсь, что Лукашенко пойдет на выборы в 2015 году Александр Суриков заявил об этом на пресс-конференции в Минске.
“На данный момент руководитель Беларуси не выразил желания баллотироваться. И я что-то сомневаюсь, что он пойдет. Но если пойдет, то я бы его лично как человек поддержал”, — заявил Суриков. Российский посол также добавил, что встречался с представителями белорусской оппозиции. По его мнению, эти люди не имеют шансов на победу в 2015 году: “Я много встречаюсь с политиками. В том числе и оппозиционными. Они не могут объединиться, не имеют программы”, — заявил Александр Суриков. Напомним, что президентские выборы пройдут в Беларуси в следующем году. Их точная дата пока неизвестна”. (Канец цытаваньня).
17.12.2014 Крыніца: http://euroradio.by/ru/posol-rossii-ya-somnevayus-chto-lukashenko-poydet-na-vybory-v-2015-godu
Заявы пра начальніка рэжыму нам падаліся не самымі цікавымі. А вось пра “оппозіціонных політіков” – гэта значна цікавей. Аказалася, што згаданыя “барцы” могуць і каля Камароўкі з плакацікам “Россия – это война” пастаяць, і заяву пра “небясьпеку расейскай агрэсіі” зрабіць. А потым (калі пастаялі і зрабілі, ручкі памылі) “барцы” ідуць у пасольства РФ у Менску або ў іншае месца, якое ім прызначае тав. Сурыкаў, і “много встречаются с ним”. І што ж гэта за падпольныя “стрэлкі” такія? Гэта ж якая падзея: “барцоў” прымае пасол дзяржавы, ды яшчэ якой! А яны не паведамляюць пра гэта нікому. Такое называлася пры саветах “тайнай дыпламатыяй” (і, дарэчы, было адменена тав. Леніным “как наследие царского режима”). Пра ленінскі дэкрэт ведаў тав. Сурыкаў. Ён і здаў кліентуру. Можна сказаць, саштурхнуў яе ў інфармацыйную прорву. Можа ім і грошай з Масквы больш даваць ня будуць? “Чорны аўторак”, “крымнаш” і ўсё такое, зразумець можна. Спачуваем…
Зрэшты, такія эпізоды ўжо здараліся ў жыцьці “барцоў”. Дастаткова прыгадаць, як на прыканцы 1990-х гадоў В. Вячорка, праф. Ю. Хадыка, А. Лебедько і падобныя рэгулярна сустракаліся з прадстаўнікамі рэжыму ў менскім піўным рэстаране “Ракаўскі бровар”. А праз год сустрэчаў (пра якія ня ведаў ніхто) пра гэта распавялі на БТ прадстаўнікі рэжыму. “Барцоў” здалі рэжымныя партнёры. Бывае…
Сымон Рудзік