Cібірская язва альбо навіны з расейскіх франтоў

19 снежня 2014 г.

Навіны

Першая навіна з фронту “навукова-тэхнічнага прагрэсу”. 16 сьнежня расейскі лятаючы апарат быў запушчаны з касмадрому ў Байкануры. 17 сьнежня стала вядома, што апарат упаў за межамі Казахстана. Расейская ракета “Пратон” упала разам з спадарожнікам “Экспрэс”. Гэта быў самы магутны расейскі спадарожнік сувязі, вагою каля 6 тон. Другая навіна – з лугандонскага фронту. У Луганскую абласную больніцу патрапілі 12 байцоў 36-й асобнай матастралковай брыгады з 29-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі РФ (Бурація). У буратаў падазраюць сібірскую язву. Камандваньне просіць ізаляваць іх альбо эвакуіраваць.

Крыніца: http://gordonua.com