![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
“Палім сьвечкі і сьпяваем крымска-татарскія песьні…”
У сувязі з абясточваньнем Крыма на нашага лідэра Мустафу Джэмілёва моцна ціснуць кіраўнікі эўрапейскіх краін, патрабуюць не дапусьціць гуманітарнай катастрофы. І тут мы настроены рашуча: вернем сьвятло на паўвыспу, калі з расейскіх турмаў будуць выпушчаны ўсе палітзьняволеныя. 12/12/2015 › Навіны Ненавідзяць Украіну, але ня хочуць “отрицательных эмоций” (відэа) Маскоўскія асаднікі на чужой зямлі не мяняюцца. У выніку зьнікненьня электрычнасьці называецца ўжо лічба ў 300 памерлых па ўсім Крыме. Справа ў тым, што акупацыйныя ўлады зусім не былі гатовыя да такога разьвіцьця падзей. 12/12/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: Слава слуцкім ваярам! Сёньня мы адзначаем 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну – збройнага змаганьня нашых продкаў з маскоўска-бальшавіцкай навалай. Кожныя ўгодкі гэтай барацьбы прыносяць нам новыя думкі і шырэйшае асэнсаваньне той падзеі, асабліва ў сувязі яе з сучаснасьцю. Бо зьвер ня здох, не сядзіць у сваім маскоўскім логаве, але тэрарызуе народы, падпальвае новую сусьветную вайну. 30/11/2015 › Навіны Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну
30/11/2015 › Навіны
Слава Рабіновіч: Асінавы кол “… У Ізраіле вязьні канцлягяроў сустракаліся з школьнікамі і распавядалі пра Галакост. Ну, як у нас вэтэраны сустракаюцца. Яны распавялі, потым настаўнік школьнікаў падымае і пытаецца ў іх, якія яны высновы зрабілі. Тыя граматна так адказваюць, што маўляў трэба шанаваць людзей, якія такія выпрабаваньні перажылі, цаніць мір на зямлі і ўсё такое. 30/11/2015 › Навіны Віктар Сувораў: Калі народ не змагаецца за волю…
Калі б у 2013-2014 гадах я быў у Кіеве, абавязкава выйшаў бы на Майдан. Народ, які не змагаецца за сваю волю, незалежнасьць, гонар і годнасьць, не заслугоўвае добрага жыцьця. Побач з Украінай ёсьць вялізная “братэрская” краіна, дзе народ на вуліцу не выходзіць і таму ніколі нічога мець ня будзе. 30/11/2015 › Навіны Назіраньні за дзеяньнямі кароннага Папа-Гапона дазваляюць зрабіць пэўныя высновы. Рэжысёры спэктакля “Статкевіч і кампанія” абралі стылістыку, блізкую да гандзізма, але ў незвычайна вясёлай і аптымістычнай трактоўцы. 30/11/2015 › Навіны “Русский мир” сьмярдзіць далёка Радыё Свабода паведаміла 23 лістапада: “Анхэла Эсьпіноса прэзэнтавала ў Менску кнігу беларускамоўных вершаў і распавяла пра тое, як сутыкнулася зь беларусафобіяй у Гішпаніі”. 30/11/2015 › Навіны Расейскія вайскоўцы ня хочуць на вайну ў Сірыю
Масква. Невялікая група расейскіх вайскоўцаў падала скаргу ў вайсковую пракуратуру ў сувязі з намерам паслаць іх у Сірыю, дзе іх могуць накіраваць у бой супраць паўстанцаў. 30/11/2015 › Навіны ПАТРЫЁТЫ АДЗНАЧАЦЬ УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ НА СЛУЧЧЫНЕ
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правядзе мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну 1920 года. 27/11/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ АРЫШТАВАЎ КНІГУ ПРА КУРАПАТЫ У кастрычніку на Берасьцейскай мытні арыштавалі кнігу Зянона Пазьняка і Валеры Буйвала “Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял” і кнігу Зянона Пазьняка “Добрая Фатаграфія”. Задэкляраваныя кнігі (2 экз.) адабралі ў спадара Аляксандра Чахольскага, адказнага сакратара Управы КХП — БНФ, і накіравалі на рэжымную экспэртызу. 26/11/2015 › Навіны ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАНЬНЯЎ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА
Зянон Пазьняк надрукаваў факсімільнае выданьне 1-й часткі вядомай працы Аўгена Калубовіча “Мова ў гісторыі Беларускага пісьменства”. — Мюнхен, Лёндан, 1974-1975. Факсімільная кніга выйшла ў лістападзе ў выданьні “Беларускіх Ведамасьцяў”. 7-га лістапада адбылася яе прэзэнтацыя ў Вільні. 18/11/2015 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Актывізацыя рэакцыі (Выступ на лістападаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Зноў пачаўся пэрыяд, калі ў нашым прыдушаным апатычным грамадзтве стала адчувацца неўсьвядомленае чаканьне пераменаў. Гэта зусім не азначае, што такія палітычныя перамены пачнуцца, бо ў краіне няма моцнай арганізаванай сілы, здольнай на салідарнае рушэньне. Але аб’ектыўна мусіла б зьявіцца запатрабаваньне. Гэтая магчымасьць павінна таксама ўлічвацца. Як на мой погляд, яна ўлічваецца найперш тымі, хто працягвае нашае нацыянальнае зьнішчэньне. 16/11/2015 › Навіны Устаць усім народам супраць разбурэньня краіны Лістападаўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. 16/11/2015 › Навіны У “дэмСМІ” зьявілася новая тэндэнцыя – паведамляюць пра “рэформы”. Слова гэтае вельмі ёмістае і грунтоўнае. Можа антыбеларускі рэжым пачаў рэфармавацца? Можа зажывем урэшце? Ажно не, гэта яны так пра даўно знаёмых псэўдадзеячыкаў падстаўной псэўдаапазыцыі. 16/11/2015 › Навіны Дзень Лачплэсіса – сьвята вайсковай славы Латвіі Прамова Прэзыдэнта Латвіі Раймонда Вэяніса на вайсковым парадзе ў Рызе, 11 лістапада – гэта сьвята. Гэта сьвята, калі мы ўшаноўваем латышскіх ваяроў, што ў Вызвольным змаганьні абаранілі новаствораную Латышскую дзяржаву. У гэтым сьвяце наш гонар за сьмеласьць і мужнасьць абаронцаў нашай дзяржавы. Гэта ёсьць дзень, калі мы, бачачы ў вачах кожнага ваяра сапраўдную рашучасьць бараніць сваю дзяржаву, знаходзім душэўны спакой і адчуваем натхненьне. 16/11/2015 › Навіны 97 гадоў таму Польшча аднавіла незалежнасьць 11 лістапада 1918 г. Рэгэнцыйная Рада перадала Юзэфу Пілсудскаму вайсковую ўладу і вярхоўнае камандваньне над падпарадкаванымі ёй польскімі войскамі. У той самы дзень немцы падпісалі пагадненьне аб спыненьні агню, якім была завершана І сусьветная вайна. Пасьля больш за 120 гадоў Польшча аднаўляла незалежнасьць. 16/11/2015 › Навіны Як Расея “выйграла” Алімпіяду ў Сочах WADA абвінаваціла расейскія ўлады ва ўмяшальніцтве ў працу антыдопінгавай лабараторыі ў Маскве, што, на думку агенцыі, прывяло да прыхоўваньня станоўчых пробаў спартоўцаў. 16/11/2015 › Навіны Літаральна апошнімі днямі ў “дэмСМІ” пайшла новая тэма. Аб тым, як Расея захопіць нашу Беларусь і як “у Беларусі няма шансаў”. Пад гэта спачатку падключылі нейкага ўкраінскага экспэрта (хочацца спытаць, а ці быў ён калі-небудзь у нашай краіне?), а 9 лістапада падаў голас Дз. Арэшкін. 16/11/2015 › Навіны Андрэй Піянткоўскі: Выратаваць шэрагоўца Пуціна Тэракт 31 кастрычніка, хто б яго ні арганізаваў, зачыніў для Пуціна сірыйскую пастку. Пасьля таго, як авантура “Русского міра” і “Наваросіі” правалілася, яму было неабходна тэрмінова памяняць тэлевізійны парадак дня. Ён хату пакінуў, пайшоў ваяваць, каб зямлю ў Алепа шыітам аддаць. Але цяпер усім стала зразумела, што кошт ягонай бессэнсоўнай заморскай выправы будзе вялізным. 16/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002026 |
