“Русский мир” сьмярдзіць далёка

30 ноября 2015 г.

Навіны

Радыё Свабода паведаміла 23 лістапада: “Анхэла Эсьпіноса прэзэнтавала ў Менску кнігу беларускамоўных вершаў і распавяла пра тое, як сутыкнулася зь беларусафобіяй у Гішпаніі”. У сюжэце распавядаецца пра маладую іспанку, якая самастойна вывучыла беларускую мову і нават піша вершы па-беларуску. Пажадаем маладой іспанцы творчых посьпехаў. І каб яна была прадстаўніцай беларускай культуры ў Іспаніі.

Але з РС мы не пагодзімся. Йдзецца не аб “беларусафобіі ў Іспаніі”. Йдзецца аб адным канкрэтным носьбіце “Русского міра”, які атабарыўся ў чужым унівэрсітэце. Не было агучана імя той дамачкі, якую перакасіла, калі Анхэла заявіла ёй пра сваё захапленьне беларушчынай. А шкада. Трэба было б высьветліць, адкуль інтэлект-выскачка: з Масквы, а можа з Разані? Кім яна прадстаўлялася, зь якога этнасу паходзіць? Пажадана ведаць, якія інтэлектуальныя гіркіны і матаролы дзейнічаюць супраць нашай культуры і мовы ў замежжы. Менавіта гэта ёсьць задача сапраўднай беларускай журналістыкі. Вось дзе каштоўная тэма для журналісцкага рассьледваньня. Але па факце беларускамоўная паэтка ў Іспаніі ёсьць, а сапраўднай беларускай журналістыкі даўно няма. Яны нават адэкватны пасаж пра беларусафобію прыдумаць ня могуць.

Мы яшчэ раз атрымалі сьведчаньне таго, што Масква вядзе вайну на татальнае зьнішчэньне беларускай мовы і культуры. Прадстаўнікі ватнага “русміра”, як пошасьць, распаўсюдзіліся ў шырокім сьвеце і лезуць ва ўсе шчаліны, у душы людзей, у несвае творчыя зьявы. Тыпова маскальскае нахабства. Трэба, каб паўсюль яны сустракалі наш супраціў, каб людзям і народам даводзілася праўда пра гэтую псэўдаінтэлектуальную цемру. Русіфікацыя – гэта зло ня толькі для нас. Уедлівае пустазельле пранікае паўсюль. Трэба ачышчаць ад яго ніву эўрапейскай культуры.

Валеры Буйвал