ПАТРЫЁТЫ АДЗНАЧАЦЬ УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ НА СЛУЧЧЫНЕ

27 ноября 2015 г.

Навіны

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правядзе мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну 1920 года.

29 лістапада група патрыётаў праедзе па месцах баёў з расейскімі агрэсарамі і ўшануе памяць беларускіх герояў у Грозаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежаве. Мерапрыемствы завершацца мітынгам у Слуцку, каля мясцовага Краязнаўчага музэю (у гэтым будынку адбыўся Зьезд дэлегатаў Случчыны і працаваў штаб паўстаньня). Мітынг распачнецца а 14.30. Запрашаем усіх да ўдзелу ў мітынгу. Атрыманы дазвол уладаў.

25 лістапада 2015 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ