Слава Рабіновіч: Асінавы кол Valentina Nikitina у камэнце пад адным з маіх нядаўніх пастоў прывяла наступны адрывак/цытату:
“… У Ізраіле вязьні канцлягяроў сустракаліся з школьнікамі і распавядалі пра Галакост. Ну, як у нас вэтэраны сустракаюцца. Яны распавялі, потым настаўнік школьнікаў падымае і пытаецца ў іх, якія яны высновы зрабілі. Тыя граматна так адказваюць, што маўляў трэба шанаваць людзей, якія такія выпрабаваньні перажылі, цаніць мір на зямлі і ўсё такое.
Сівенькая бабулька, якая перажыла ці то Асьвенцым, ці то Майданэк, ветліва ківала галавой, а потым з горыччу сказала, што ўсё гэта слушна, але галоўная выснова павінна быць іншай. ЗАПОМНІЦЕ НАЗАЎСЁДЫ, — сказала яна, — што калі нехта недзе абяцае вас забіць – ПАВЕРЦЕ ІМ. Не разважайце, як мы тады, перад Галакостам, што гэта ў іх палітыка такая, а самы яны харошыя і мілыя людзі. Што яны гэта проста так гавораць. Калі яны пяройдуць ад словаў да справы, БУДЗЕ ПОЗНА.
Верце тым, хто абяцае вас забіць. І калі ў вас ёсьць сілы, бярыце ў рукі зброю і забіце іх першымі, каб абараніць сябе і свае сем’і. Калі няма – хапайце дзяцей, што можаце ўзяць і бяжыце адтуль. Але толькі не разважайце аб тым, што кажуць дрэннае, а думаюць добрае”.
Ад сябе дадам, што гэты пост не пра ІДзІЛ, учорашнія тэракты ў Францыі альбо пра Другую Сусьветную. Гэты пост – пра дзяржаўны тэрарыстычны рэжым, які спансуе іншыя людажэрныя рэжымы і грамадзянскія войны па ўсім сьвеце, замбуе і ператварае ўласны народ у агрэсіўны быкуючы статак, перасоўваючы яго ў патрэбным накірунку пастаяннымі ўнутранымі тэрарыстычнымі актамі супраць яго на працягу вось ужо шаснаццаці гадоў.
НКВД і КГБ зьнішчылі дзесяткі мільёнаў савецкіх грамадзян. Гэта – Галакост, наш уласны Галакост. НКВД і КГБ наладжвалі тэракты і забойствы па ўсім сьвеце. НКВД і КГБ спансавалі людажэрныя рэжымы і грамадзянскія войны ў Лацінскай Амэрыцы, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў іншых частках сьвету. Супрацоўнікі КГБ захапілі ўладу ў постельцынскай Расеі. Сёньняшні галоўны кліент Пуціна – гэта людажэрца Асад і ягоны людажэрны рэжым. Учорашнія галоўныя кліенты Пуціна – гэта Гіві і Матарола на Данбасе. Пуцін не змагаецца з ІДзІЛам. Пуцін спансуе злачынныя рэжымы і тэрарыстаў, у выніку чаго і паўстаюць ракавыя пухліны, як ІДзІЛ. Хаос і галеча апускаюцца над цэлымі рэгіёнамі. Гэтым займаліся НКВД і КГБ, гэтым займаўся Прымакоў, гэтым займаецца ягоны вучань Пуцін.
Прыведзеную вышэй адрывак/цытату пра Галакост трэба даць прачытаць панам Аланду і Абаме. І каб якая-небудзь сівая бабулька, падобная на Валерыю Навадворскую ў недасягнутай ёю старасьці, што сама перажыла свой Галакост ад рук КГБ, альбо які-небудзь сівы дзядок, падобны на Андрэя Сахарава, са сваёй гісторыяй Галакоста ад рук КГБ, патлумачылі ім, што Імпэрыя Зла нікуды не падзелася. Яна паўстала з магілы, ахутаная павуціньнем, сьмярдзіць на ўвесь сьвет, з прычыны яе зноў па ўсім сьвеце гінуць людзі і ламаюцца лёсы, цэлыя рэгіёны занурваюцца ў хаос і галечу.
Цывілізаваны сьвет павінен згуртавацца і ўтыркнуць у яе асінавы кол, скончыўшы зь ёю назаўжды.
Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай. Крыніца: Facebook