Маскоўскія асаднікі на чужой зямлі не мяняюцца. У выніку зьнікненьня электрычнасьці называецца ўжо лічба ў 300 памерлых па ўсім Крыме. Справа ў тым, што акупацыйныя ўлады зусім не былі гатовыя да такога разьвіцьця падзей. Масква думала, што вечна будзе забіваць украінцаў на Данбасе, душыць украінцаў і крымскіх татар у Крыме і адначасова сілкавацца электрычнасьцю з той жа Украіны. У гэтым былі ўпэўнены ня толькі ўлады, але і шырокія масы асадніцкіх працоўных. Сярод іншага, мэдработнікі скралі ў шэрагу мэдустановаў электрагэнэратары. У выніку толькі траціна мэдустановаў мела электрычнасьць.
Акупацыйныя ўлады абвясьцілі панядзелак выходным днём праз мэгафоны.
Лідэр крымскіх татараў Мустафа Джэмілёў заявіў: “Мне тэлефануюць з Крыма. Людзі сядзяць у цемры і кажуць: дзякуй, што вы ва Украіне хаця нешта пачалі рабіць. Наогул абсурд. Чаму мы павінны забясьпечваць усім неабходным акупанта? Так не паводзяць сябе ў цывілізаванай краіне. Раз акупанты занялі нашу тэрыторыю, значыць, трэба іх адтуль выкурваць, а не ствараць ім камфортныя ўмовы”.
Алесь Хадасевіч https://www.youtube.com/watch?v=UuhA53r1EAU https://www.youtube.com/watch?v=bYoDqCqlgWI