“Палім сьвечкі і сьпяваем крымска-татарскія песьні…”

12 снежня 2015 г.

Навіны

У сувязі з абясточваньнем Крыма на нашага лідэра Мустафу Джэмілёва моцна ціснуць кіраўнікі эўрапейскіх краін, патрабуюць не дапусьціць гуманітарнай катастрофы. І тут мы настроены рашуча: вернем сьвятло на паўвыспу, калі з расейскіх турмаў будуць выпушчаны ўсе палітзьняволеныя. У такім выпадку мы павінны адразу ж даць электрычнасьць. Для гэтага адну апору трэба падняць. Мы гэта зробім. Але драты навешваць ня будзем, пакуль ня выканаюць нашыя ўмовы. Мы атрымліваем шмат паведамленьняў, тэлефанаваньняў з Крыму. Мне кажуць: “Сядзяім у хаце, палім сьвечкі і сьпяваем крымскататарскія песьні. І на душы ў нас сьветла”. “Ватнікі”, якія бегалі з расейскімі сьцягамі, галасавалі за адлучэньне ад Украіны, зразумелі, што нам хапіла духу і гонару пазбавіць акупаваную тэрыторыю забесьпячэньня. Нацыянальныя лідэры знайшлі ў сябе мужнасьць зрабіць рашучыя крокі. Україна ўзьняла галаву.

Лянур Іслямаў, кіраўнік штабу грамадзянскай блакады Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Ukraine/m.246372.html