Віктар Сувораў: Калі народ не змагаецца за волю…

30 ноября 2015 г.

Навіны

Калі б у 2013-2014 гадах я быў у Кіеве, абавязкава выйшаў бы на Майдан. Народ, які не змагаецца за сваю волю, незалежнасьць, гонар і годнасьць, не заслугоўвае добрага жыцьця. Побач з Украінай ёсьць вялізная “братэрская” краіна, дзе народ на вуліцу не выходзіць і таму ніколі нічога мець ня будзе.

Нягледзячы ні на што ахвяры апошніх двух гадоў былі не дарэмнымі. Гэта фундамэнт сапраўднай свабоды і годнага жыцьця, якое ў вельмі хуткім часе будзе ва Украіны. Маюць рацыю тыя, хто мяркуе, што за Радзіму варта паміраць. Як маюць рацыю і тыя, хто перакананы, што ніводная тэрыторыя ня вартая чалавечага жыцьця. Кожны выбірае для сябе. Мне здаецца, сёньня той, хто ідзе на сьмерць дзеля будучыні сваёй краіны, скажа тое ж, што я: “Не, Україна, твае ахвяры не дарэмныя”.

Віктар Сувораў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/maidan/Suvorov-Ryadom-s-Ukrainoy-est-ogromnaya-strana-gde-narod-na-ulicu-ne-vyhodit-i-potomu-nikogda-nichego-imet-ne-budet-107613.html