Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МІТЫНГ У МЕНСКУ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ЎГОДКАМ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ

26 красавіка ў Менску адбыўся мітынг, прысьвечаны ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы. Дзень выдаўся па асеньняму пануры, ішоў халодны дождж. Гэта, відаць, спрычынілася да таго, што Чарнобыльскі шлях сёлета быў не шматлюдны. Але, безумоўна, прычыны глыбейшыя. Грамадзкая апатыя ад атручваньня нялюдзкім рэжымам улады яшчэ не мінула. Далей...

28/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу 31-х угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Мы, ўдзельніку мітынгу заяўляем:

1.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года стала вынікам валадарання у савецкай імпэрыі таталітарнага антычалавечага палітычнага рэжыму. Далей...

27/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Попел Чарнобыля стукае ў сэрца

Паважаныя землякі, паважаныя беларусы! Сёньня мы гаворым пра 31 гадавіну Чарнобыльскай катастрофы і ўжо разумеем, што чарнобыльская трагедыя стала вечнай тэмай нашага народа і вечнай бядой.

Фактычна, Чарнобыльскай катастрофай скончылася для беларусаў савецкая акупацыя. Людзі зразумелі, што так жыць, як да Чарноюыля, ўжо немагчыма. Далей...

27/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ

Cп. Зянону Пазьняку,
Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Шаноўны Зянон Станіслававіч!

Віншуем Вас з днём народзінаў, зычым моцнага здароўя, творчага плёну і натхненьня. Далей...

26/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ВАЖНАЯ АБ’ЯВА

24 красавіка ў Варшаве ў Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieńnikaża, ul. Foksal, 3/5, адбудзецца першая прэзэнтацыя калектыўнай працы «НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» (выдадзена асобнай брашурай). Запрашаюцца беларусы, якія знаходзяцца і жывуць у Варшаве, спэцыялісты розных галін ведаў, палітыкі і журналісты.
Пачатак у 14.00. Далей...

20/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


26 красавіка – мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ў Менску

26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мэмарыяльны мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

17 красавіка 2017 г.

18/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Дарагія землякі, дарагія Беларусы. Хрыстос уваскрос!
Віншую ўсіх з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам — Вялікаднем –
Зьмёртвыхустаньнем Ісуса Хрыста. Гэтае сьвята — найясьнейшая надзея, якая ўмацавала
ў веры сэнс чалавечага існаваньня.
Сэнс у вечнасьці. І каб дасягнуць яе йдзе бясконцае змаганьне ў жыцьці за свабоду, за волю, за незалежнасьць. Мы бачым як у цяжкім часе зноў адраджаецца наш вялікі Беларускі народ.
Хай жа сьветлы вобраз Хрыста стане зоркай на гэтым народным нашым шляху! Хай асьвятляе паход у лепшую будучыню, у лепшую долю, у сьветлую Беларусь.

16 красавіка 2017 г. Зянон Пазьняк

16/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБ ПРЫЗНАНЬНІ «ОМОН» і «КГБ» СССР ДЗЯРЖАЎНЫМІ ТЭРАРЫСТЫЧНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

25-га Сакавіка гэтага года ў дзень вялікага Беларускага нацыянальнага сьвята Дзень Волі ўся Беларусь, дзякуючы відэаінфармацыі, стала сьведкам брутальнага нападу на мірных жыхароў і зьбіцьця людзей у Менску міліцэйскім падразьдзяленьнем “ОМОН” (амап) і баевікамі ўнутранных войскаў. Жыхароў Менска, старых і маладых, мужчын і жанчын — хапалі, без разбору, на ходніках і плошчах, на прыпынках транспарту, на пешаходных пераходах. Пры гэтым шмат людзей жорстка зьбівалі і заштурхоўвалі ў закратаваныя жалезныя фургоны для перавозкі арыштаваных. Схапілі больш за тысячу чалавек. Далей...

15/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Незаконныя дзеяньні і рэпрэсіі супраць беларусаў не ўратуюць антынародны рэжым

Заява

25 сакавіка 2017 г. уладныя, сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі правялі брутальную акцыю супраць беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і населеных пунктаў Беларусі адзначыць Дзень Волі – 99-ю гадавіну аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Баевікі ОМОНу і ўнутраных войскаў (а іх была вялікая ўзброеная маса) зьбілі і ў жорсткай форме затрымалі сотні людзей. Далей...

14/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


З сэрыі “Белорусы должны быть готовы умирать за Москву”

6 апреля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Региональная группировка войск Беларуси и России не собирается ни на кого нападать, но своего не отдадим, заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью межгосударственной телерадиокомпании “Мир”, сообщает корреспондент БЕЛТА.
Глава государства рассказал, что многие страны обсуждают предстоящие учения “Запад-2017″, которые пройдут на территории Беларуси. Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Алесь Чахольскі: Народны Мэмарыял у Курапатах ужо існуе!

Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі зьвярнуўся праз Свабоду са зваротам у сувязі з абвешчаным Міністэрствам культуры конкурсам на мэмарыял у Курапатах. Паводле яго, «задума ўладаў, як прынізіць і ў канчатковым варыянце зьнішчыць Народны мэмарыял, зразумелая». Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Падсадныя пра “гражданское примирение”

Рэсурс “Белорусский партизан” апублікаваў шчыраваньні псэўдагісторыка, савецкага палітработніка Кузняцова і псэўдавязьня ГУЛАГа Раманоўскага на тэму рэжымнай “мемориализации” у Курапатах. Маналагісты (разам з антыбеларускім рэжымам) робяць выгляд, што Народнага Мэмарыялу ў Курапатах няма і “23 года эта тема находится в забвении”. Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Пагроза для Народнага Мэмарыялу Курапаты

Антыбеларускі рэжым зрабіў гэтую “акцыю” з выклікам. На Дзень Волі на лукашыстоўскі “суботнік” у Курапаты былі прывезены больш за сотню асобаў са структураў вядомых БРСМ і “Белай Русі”. Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Водгукі ў Расеі на выбухі ў пяцярбургскім мэтро

«Ён і падарваў, Больш няма каму-с»

Вось ужо больш за дзьве тысячы гадоў усе юрысты сьвету, выхаваныя ў традыцыях рымскага права, задаюць сябе пры рассьледваньні першае пытаньне: Cui prodest? (Каму выгадна?). Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Парубій папярэдзіў пра сур’ёзную небясьпеку зь Беларусі

Расейска-беларускія вучэньні “Захад-2017” могуць абярнуцца наўпроставай агрэсіяй з тэрыторыі Беларусі ў адносінах да Украіны.

Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляецца на сайце ВР. Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Дьяку Посольского приказа понравилось…

Стала вядома, што галоўны прадстаўнік РФ у Беларусі выказаўся пра драматычныя падзеі Дня Волі ў Менску:

“Шматгадовы амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў пазытыўна ацаніў дзеяньні ўладаў у Менску 25 сакавіка. Далей...

13/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАРОД АДЗІНЫ. НЕЛЬГА ЙСЬЦІ ЗА ПРАВАКАТАРАМІ КАНФЛІКТУ

(Выступ на красавіцкім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Зьяўленьне Дэкрэту №3 цяжка абгрунтаваць эканамічнай і сацыяльнай неабходнасьцю. Можна было адразу прадбачыць яго невысокую фінансавую эфэктыўнасьць для кіроўнай «хунты» (5-10%) і прычыну для ўзбуджэньня сацыяльных пратэстаў людзей.

Цяжка абгрунтаваць дзяржаўнай логікай таксама ўпартасьць улады ў працягу існаваньня гэтага дэкрэту пасьля таго, як па ўсёй Беларусі пачаліся дэманстрацыі абурэньня.

Сытуацыю праясьнілі рэпрэсіўныя падзеі перад 25 Сакавіка, потым сакавіцкае пабіцьцё жыхароў Менска і паляваньне ОМОНа на пешаходаў, і асабліва наступны пасьля сапсаванага сьвята перасьлед выбраных асобаў і нішчэньне грамадзянскай супольнасьці. Далей...

11/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБАРОНІМ КУРАПАТЫ І ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

(Красавіцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Народ адзіны. Нельга йсьці за правакатарамі канфлікту” (публікуецца). З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Далей...

11/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Аб пагрозе зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу “Курапаты”

(Зварот да грамадзкасьці аб абароне Курапатаў –
нацыянальнага помніка генацыду народа)

У рэчышчы чарговага этапу зьнішчэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці, які ўлады пачалі ў сярэдзіне сакавіка гэтага года, А.Лукашэнка заявіў, што зрабіў даручэньне “создать аккуратный мемориал” у Курапатах “что-то вроде небольшой часовни”.

У той жа дзень, калі была зроблена такая заява, зьявіўся загад Міністэрства культуры №69 ад 24.03.2017 г. аб правядзеньні конкурсу. У загадзе пра ўмовы конкурсу Курапаты названы “агульнанацыянальным месцам памяці і прымірэньня”. “У аснове мастацка-вобразнага рашэньня, - сказана далей у гэтым дакуманце, - павінен быць вобраз капліцы”. Далей...

4/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


аб’ява ў варшаве

6-га красавіка ў Палацы Культуры ў Варшаве ў залі Collegium Civitas (12 паверх) адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка і спатканьне зь беларусамі Варшавы на тэму беларускага змаганьня за волю і будучыню.
У другой частцы спатканьня — прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных за апошні год: “Палын-палын…” (беларускі раман часоў савецкай акупацыі), “Незалежнасьць. 25 гадоў”, “Terra Dei” (вершы ў перакладзе на польскую мову), “Рабінзон Круза” (факсіміле беларускага лягернага выданьня).
Пачытак у 18.30. Уваход з вуліцы Маршалкоўскай.

3/4/2017 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2017
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024