Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк пра справу “Белага легіёна”

Глядзець відэа тут:

https://www.youtube.com/watch?v=vUd9tCefMWc

29/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Чаму Джойс ня стаў Пазьняком?

Прачытаў водгук Антона Лявіцкага (малады інтэлектуал зь Нямеччыны) на “Палын-палын…”. Лявіцкі падвёў, што ў рамане выяўлены аўтарскі расізм, нацыяналізм і ксэнафобія (прапушчаныя чамусьці “фашызм” і “тэрарызм”). І таму аўтар, паводле крытыка, ня стаў Джойсам. (Дакладна так ў загалоўку водгука спадара Лявіцкага і заінтрыгавана). Ў рамане, маўляў, таксама больш “сацрэалізму”, чым ў Мележа. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


8 траўня ў Вільні ў Доме нацыянальных аб’яднанняў адбылася прэзентацыя народнай праграмы “Вольная Беларусь”.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым плянуе новую тактыку зьнішчэньня Курапатаў

Зразумеўшы, што беларусы гуртуюцца, каб абараніць Народны Мэмарыял у Курапатах ад лукашысцкай “мэмарыялізацыі”, рэжымныя служкі пачалі блытаць сьляды. Зьявіліся публікацыі, у тытулы якіх выведзена наступнае: “Крыжы ў Курапатах чапаць ня будуць”. Прыкладна тое ж выдаў у інфармацыйную прастору лукашэнкаўскі міністр культуры тав. Святлоў: маўляў, крыжы не зачэпім. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым дае сігнал, што разбурыў Беларускую армію

Па БТ працягваюць круціць “пабедабесныя” рэкламныя ролікі наконт таго, як усё добра і магутна ва Узброеных сілах РБ, як брава крочаць шыхты пад сьцягамі рэжыму і СССР. Маладыя жаўнеры прымаюць тэатральную прысягу Савецкай Арміі (якой ужо няма 26 гадоў) і ўсе радуюцца, радуюцца. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Беларускі народ будзе рады візыту Папы Рымскага

У інфармпрасторы прагучала на тэму “Папа Рымскі і Беларусь”. Як заўсёды (або “амаль заўсёды”), сапраўднай аналітыкі пытаньня не было ні ад афіцыёзу, ні ад мясцовых “дэмСМІ”. Праўда, ад іх ужо ніхто асабліва і не чакае аналітыкі. Але вось што яны падалі: Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Расейскі крымінал на Захадзе працуе на Маскву

Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вяденьня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Беларусь мусіць быць вольнай

(Выступ на травеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

За мінулы месяц мушу адзначыць як пазытыўную зьяву правядзеньне шэсьця і мітынгу “Чарнобыльскі шлях” у Менску. Мітынг на Кіеўскім сквэры быў малалікім, але ў цэлым станоўчым у сваім выяўленьні. Станоўча і тое, што далучылася частка ўдзельнікаў шэсьця.

У цэлым, назіраючы за тым, як адбывалася гэтае напамінаньне аб вялікай нацыянальнай бядзе і чарнобыльскім няшчасьці народа, трэба адзначыць, што грамадзкага ўздыму ў нашых абставінах яшчэ не назіраецца, хоць стан розуму ў людзей пачынае зьмяняцца. Далей...

15/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні ўлады

(Травеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Беларусь мусіць быць вольнай” (друкуецца асобна). Асноўная інфармацыя тут пра расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (Захад 2017) і пра прынцыпы Народнай праграмы «Вольная Беларусь». З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Далей...

15/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Набліжаем час Вольнай Беларусі

Паважаныя беларусы!
Каб не апынуцца на ўзбочыне чалавечай цывілізацыі, трэба рыхтаваць набліжэньне Вольнай Беларусі. Грамадзтва павінна ведаць, як трэба рэфармаваць уладу, эканоміку, адукацыю, як уладкоўваць асабістае і грамадзкае жыцьцё.
Прапануем актыўны ўдзел ў асьветніцкай дзейнасьці. Друкуем і распаўсюджваем у сваім асяродку інфармацыю пра Народную праграму “Вольная Беларусь”. Тут інфармацыйныя лісты:
r-1-2.pdf
r-2-2.pdf
r-3.pdf

15/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк у Вільні прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”

Прадстаўленьне адбылося 8 траўня 2017 г

dsc08257.jpg

Зянон Пазняк распавёў пра змены, якія павінны адбыцца ў Беларусі пасля падзення рэжыму. Палітык прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”. Праграма выдадзена ў выглядзе кнігі. Далей...

9/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Народная праграма “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

http://www.racyja.com/wp-content/uploads/2017/04/Nar.Prahrama_internet.pdf

6/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


План дзеяння для тых, хто прыйдзе на змену гэтаму рэжыму

З гутаркі Валярыны Куставай і Паўла Усава
Крыніца: https://novychas.by/palityka/plan-dzejannja-dlja-tyh-hto-pryjdze-na-zmenu-heta

Праграма “Вольная Беларусь” стваралася як сістэмная інструкцыя для тых, хто можа прыйсці на змену існуючай уладзе. Яна можа стаць першым крокам на шляху падрыхтоўкі плану па рэалізацыі палітычных зменаў у краіне, лічыць Павел Усаў.
warsz41.png
Прэзентацыя ў Варшаве. Фота Хартыя’97
Далей...

6/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазняк: “Выбар наш такі:Вольная незалежная Беларусь”

https://www.youtube.com/watch?v=fg4sYHr-jc4

1/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2017
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024