аб'ява ў варшаве

3 красавіка 2017 г.

Навіны

6-га красавіка ў Палацы Культуры ў Варшаве ў залі Collegium Civitas (12 паверх) адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка і спатканьне зь беларусамі Варшавы на тэму беларускага змаганьня за волю і будучыню. У другой частцы спатканьня — прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных за апошні год: “Палын-палын…” (беларускі раман часоў савецкай акупацыі), “Незалежнасьць. 25 гадоў”, “Terra Dei” (вершы ў перакладзе на польскую мову), “Рабінзон Круза” (факсіміле беларускага лягернага выданьня). Пачытак у 18.30. Уваход з вуліцы Маршалкоўскай.