Cп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Шаноўны Зянон Станіслававіч!
Віншуем Вас з днём народзінаў, зычым моцнага здароўя, творчага плёну і натхненьня. Набліжаецца вызваленьне дарагой Бацькаўшчыны з акупацыйнага палону. Ворагам Беларусі ня ўдалося зламаць волю нашага народу да супраціву, спыніць гістарычнае разьвіцьцё. Наперадзе стваральная агульнанародная праца па нармалізацыі нашага нацыянальна-дзяржаўнага, культурнага і чалавечага жыцьця. Наперадзе – Вольная Беларусь! Найлепшыя пажаданьні Вашай сям’і. Будзем разам з Вамі ісьці ў змаганьні і працы за шчасьлівую долю нашага народу.
Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ
24 красавіка 2017 г.