24 красавіка ў Варшаве ў Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieЕ„nikaЕјa, ul. Foksal, 3/5, адбудзецца першая прэзэнтацыя калектыўнай працы «НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» (выдадзена асобнай брашурай). Запрашаюцца беларусы, якія знаходзяцца і жывуць у Варшаве, спэцыялісты розных галін ведаў, палітыкі і журналісты. Пачатак у 14.00.
Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі.
Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спэцыялістаў
дзеля вольнай прышласьці краіны, для выкарыстаньня
будучым Тымчасовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым
палітычным утварэньнем, якое пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму
возьме на сябе адказнасьць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь.
Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў, якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыву стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.
Народная Праграма прапануе сістэму палітычных, эканамічных і культурных дачыненьняў, на якіх можа грунтавацца вольная Беларуская дзяржава. Гэта ня ёсьць канстытуцыя, але матар’ял Праграмы ў значнай частцы падаецца ў канстытуцыйнай заканадаўчай форме. Праграма акцэнтавана на ключавых прынцыповых падыходах, якія вызначаюць узровень і якасьць грамадзкіх дачыненьняў і характар дзяржаўнай улады.
Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта тое, што трэба, каб было, гэта тое, што можа і павінна быць.
З тэкстам Народнай Праграмы Вольная Беларусь можна азнаёміцца ў Сеціве на старонках «Беларуская Салідарнасьць» і «Народная Партыя»