Дарагія землякі, дарагія Беларусы. Хрыстос уваскрос! Віншую ўсіх з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам — Вялікаднем — Зьмёртвыхустаньнем Ісуса Хрыста. Гэтае сьвята — найясьнейшая надзея, якая ўмацавала ў веры сэнс чалавечага існаваньня. Сэнс у вечнасьці. І каб дасягнуць яе йдзе бясконцае змаганьне ў жыцьці за свабоду, за волю, за незалежнасьць. Мы бачым як у цяжкім часе зноў адраджаецца наш вялікі Беларускі народ. Хай жа сьветлы вобраз Хрыста стане зоркай на гэтым народным нашым шляху! Хай асьвятляе паход у лепшую будучыню, у лепшую долю, у сьветлую Беларусь.
16 красавіка 2017 г.Зянон Пазьняк