Рэсурс “Белорусский партизан” апублікаваў шчыраваньні псэўдагісторыка, савецкага палітработніка Кузняцова і псэўдавязьня ГУЛАГа Раманоўскага на тэму рэжымнай “мемориализации” у Курапатах. Маналагісты (разам з антыбеларускім рэжымам) робяць выгляд, што Народнага Мэмарыялу ў Курапатах няма і “23 года эта тема находится в забвении”. Зьдзіўляцца прапагандзе гэтай публікі, якая ня бачыць сотні крыжоў на магілах пакутнікаў, ня трэба. Яна якраз і выпушчана рэжымам у інфармацыйную прастору, каб агучваць такія рэчы ды яшчэ сьцьвярджаць, што ў Курапатах пахаваны хто заўгодна, але толькі не беларусы. Патрыёты даўно ўжо абараняюць нацыянальную сьвятыню і ад рэжыму і ад фальсіфікатараў Кузняцова-Раманоўскага.
Што праўда, пасьля апошніх драматычных падзей, у якіх антыбеларускі рэжым яшчэ раз паказаў сваю сутнасьць, праца падсадных «мэмарыяльшчыкаў» ускладнілася. Вы толькі пачытайце, што яны пішуць і як круцяцца, як вуж на патэльні. Але ўсяроўна імкнуцца данесьці свой фальшывы “мэсідж” пра сумеснае “пріміреніе” антыбеларускага рэжыму з беларусамі.
А вось як тэарэтызуе – палітрук Кузьняцоў: «Можно себе представить: 29 октября глава государства открывает в Куропатах памятники или мемориал — это была бы точка гражданского примирения. И я не исключаю такой вариант, что это произойдет до 30 октября,» Падобна на тое, што КГБ ужо нават планы агучыла, як будуць ганьбаваць памяць пра расстраляных. Гэта ж якая нечысьць вылазіць на паверхню.