Водгукі ў Расеі на выбухі ў пяцярбургскім мэтро

13 красавіка 2017 г.

Навіны

«Ён і падарваў, Больш няма каму-с»

Вось ужо больш за дзьве тысячы гадоў усе юрысты сьвету, выхаваныя ў традыцыях рымскага права, задаюць сябе пры рассьледваньні першае пытаньне: Cui prodest? (Каму выгадна?).

Калі чалавек, і вы ўсе ведаеце гэтага чалавека, каму тэаракт у Піцеры надзвычай выгадны. Сутыкнуўшыся зь нечаканым для яго маштабам пратэсту самых розных слаёў расейскага грамадзтва, ён бачыць паратунак ў закручваньні шрубак і рэзкім абвастрэньні жорсткасьці рэпрэсій.

У гэтага чалавека ёсьць крэдытная гісторыя, крывавы сьлед якой цягнецца ад падрываў дамоў у Маскве, Валгадонску і спробы падрыву ў Разані, дзе ён быў схоплены за руку. Маёр НКВД бяздарна паўтараецца.

Ён сыходзіць ад улады так жа сама, як уваходзіў у яе, калі яго вёў павешаны пазьней Беразоўскі. Па калені ў крыві.

Андрэй Піянткоўскі Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=58E26DD5B4DEC

Злачынцы ўжо выдалі сябе

А вы ведаеце, што ўлады ўжо папаліся з тэрактам у Піцеры. Проста фактычна далі на сябе паказаньні, пакінулі на месцы злачынства важныя ўлікі, якія дазваляюць ўзяць іх за руку.

Памятаеце, што ўчора, адразу пасьля тэракта СМІ і МНС гаварылі пра два выбухі? Чаму? А таму што планавалася правесьці два выбухі адначасова. Таму такую інфармацыю зьлілі са спэцслужбаў як толькі пачалася заваруха. Але нешта пайшло ня так. Мабыць, другі падрыўнік ня стаў падкідваць бомбу ў вагон (напалохаўся або сумленьне абудзілася), а пакінуў яе ў непрацоўным стане на станцыі “Плошча паўстаньня”. У выніку бомбу знайшлі і абясшкодзілі.

Улады не маглі заранёў ведаць пра другую бомбу, якую яны заўчасна палічылі, што яна выбухнула, калі б самы не былі арганізатарамі тэракта. Злачынцы выдалі сябе.

Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук.