Пагроза для Народнага Мэмарыялу Курапаты

13 красавіка 2017 г.

Навіны

Антыбеларускі рэжым зрабіў гэтую “акцыю” з выклікам. На Дзень Волі на лукашыстоўскі “суботнік” у Курапаты былі прывезены больш за сотню асобаў са структураў вядомых БРСМ і “Белай Русі”. Усе яны былі ў сваіх аксэсуарах са структурнай сымволікай, трымаліся разам, нейкім атрадам. Трэба быць аб’ектыўным, шкоды не нарабілі. Вельмі інтэнсіўна павыносілі з лесу на цэнтральную Крыжовую алею гальлё, скінулі яго ў кучы і праз 1,5 гадзіны арганізавана адмаршыравалі прэч. Згаданыя кучы яны маглі б і ў грузавікі загрузіць, але за іх гэта ўжо рабілі рабочыя “Зелянбуда”.

Прысутныя фронтаўцы заўважылі, што ніхто з асобаў у сымволіцы нічым не цікавіўся, ад экскурсіі і тлумачэньняў яны адмовіліся. Мабыць, такія яны мелі інструкцыі. А вось іхная «ватажка» тав. Матюшкова была больш гаваркой і выдала журналістам усю лукашыстоўскую “канцэпцыю”:

http://www.kp.by/daily/26658.7/3679005/

Камэнтаваць недаразьвітасьць бессэнсоўна. Зразумела, з чым рэжымныя бонзы прыходзяць на тэрыторыю Народнага Мэмарыялу. Ды для іх і Мэмарыялу няма. Ім галоўнае ўлезьці сюды, зьнішчыць магілы і крыжы, зганьбіць памяць аб пакутніках.

Калі гэтая цемра памкне ў Курапаты са сваімі “лавочкамі”, “дорожкамі” і сваім“непонятно, время такое, были виновные”, то трэба беларусам ставаць муром і гнаць сатаністаў са сьвятыні.

Валеры Буйвал