Дьяку Посольского приказа понравилось…

13 красавіка 2017 г.

Навіны

Стала вядома, што галоўны прадстаўнік РФ у Беларусі выказаўся пра драматычныя падзеі Дня Волі ў Менску:

“Шматгадовы амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў пазытыўна ацаніў дзеяньні ўладаў у Менску 25 сакавіка.

«Цалкам падзяляю прафэсіяналізм уладаў, якія купіравалі магчымасьць правядзеньня маршу і не далі магчымасьці для выпадковага ўдару. Маглі пацярпець людзі», — сказаў ён 30 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Паводле Сурыкава, думку грамадзянскай супольнасьці «неабавязкова слухаць на плошчы — для гэтага ёсьць іншыя магчымасьці».

«На плошчы адбываюцца рэвалюцыі і пакутуе народ. Калі ёсьць небясьпека, што ў гэты марш ці мітынг можа быць ўмантаванае невядома што, улада робіць цалкам слушна», — заявіў амбасадар Расеі, якога цытуе БелаПАН”. Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28399932.html

Усё больш людзей у Беларусі і ў сьвеце разумеюць, што ніякой дэмакратычнай рэвалюцыі (чаго так асьцерагаецца пасол Сурыкаў) Расеі ня сьвеціць. Дэмакратычныя рэвалюцыі і пераўтварэньні адбудуцца ў Калмыкіі, Татарстане, Башкартастане, Туве, Якуціі, Марый-Эл і на іншых акупаваных Масквой тэрыторыях. У Масковіі можа адбыцца толькі чарговы рускі бунт, бессэнсоўны і бязьлітасны (або, паводле Сурыкава – “ёсьць іншыя магчымасьці”). У гэтым выпадку дзякам любых “прыказаў” лепш ня бегчы ў падпаленых футрах у Менск ды прасіць тут прытулку. Беларусы пагоняць іх прэч. Няхай адразу ратуюцца ў Паўночнай Карэі…

Юрка Марозаў