Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Галоўнае не пусьціць рускую ваеншчыну ў Беларусь

(Вытрымкі з выступу Зянона Пазьняка на верасьнёўскім 2015 г.
Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Самае надзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўно і актывізавалася ў апошнія дні — гэта планы Масквы і антыбеларускага рэжыму разьмясьціць на нашай зямлі рускую ваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытым маскоўцы не хаваюуць, што павелічэньне ваеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусі будзе, фактычна, абазначаць пачатак вайсковай акупацыі нашай краіны. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ НЕКАТОРЫХ АСПЭКТАХ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ І ПАРАЗЫ РУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

ГЭТА СЛОВА САКРАЛЬНАЕ.

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!

У 2009 годзе Лукашэнка таемна ад Беларускага народа і ў абход Канстытуцыі дамовіўся ў Маскве з Пуціным аб стварэньні і разьмяшчэньні ў Беларусі пад Баранавічамі рускай ваеннай авіябазы са стратэгічнай авіяцыяй, якая можа выкарыстоўваць атамную зброю. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Масква штурхае нашу краіну ў бок вайны

Верасьнёўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, а таксама ягоны даклад – “Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах беларускага Адраджэньня і паразе рускай палітыкі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Далей...

15/9/2015 › Навіны



Віктар Орбан: Не абаронім межы, станемся меншасьцю на нашым кантынэнце

У інтэрв’ю радыё Кошут на тэму дыскусій, якія адбыліся ў чацьвер у Брусэлі, прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан зазначыў, што існуе вялікая розьніца думак паміж Эўразьвязам і Вугоршчынай што да эмігрантаў, бо бальшыня лідэраў мяркуюць, што ўсіх трэба прыняць. Далей...

15/9/2015 › Навіны



„Квоты для імігрантаў – гэта ілюзія…”

Брусэль. На думку прэм’ера Вугоршчыны Орбана квоты рассяленьня ўцекачоў былі б “запрашэньнем” для імігрантаў. – Квоты – гэта ілюзія. Яны прывядуць толькі да большай колькасьці ахвяр, — сказаў Орбан на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчаў з кіраўнікамі інстытуцый Эўразьвязу. Далей...

15/9/2015 › Навіны



„Хочуць жыць, як мы”

Будапэшт. Новыя правілы ўезду ў Вугоршчыну пачнуць дзейнічаць з 15 верасьня, на межы будуць армія і памежная ахова. Далей...

15/9/2015 › Навіны



Пра што пісалі газэты ў канцы жніўня (21.08.-24.08. 2015)

Новае перасяленьне народаў

22 жніўня 2015 г. італьянская газэта “Corriere della Sera” паведаміла, што сотні афрыканскіх і азіяцкіх мігрантаў прарвалі дротавыя загароджы на грэцка-макэдонскай мяжы і ўварваліся ў Макэдонію. Адтуль яны будуць прарывацца далей у краіны Эўразьвязу. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Расея спрабуе стварыць у Эўропе новы Камінтэрн

Служба бясьпекі і выведкі Чэхіі (BIS) заявіла, што Расея ў працы сваіх спэцслужбаў вяртаецца да савецкіх часоў, разьвіваючы ў сьвеце новую сетку сваіх агентаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ведамства за 2014 год. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Узяў і ўсё расказаў…

Цікава, гэта сам рэпарцёр белрэдакцыі РС В. Цыганкоў усё раскапаў ці яму падарылі ідэю? 28 жніўня ляснула яшчэ адна “таямніца полішынэля”. Высьветлілася прычына актыўнага электаральнага хаўрусу Д. Вуса (Усса) з цяперашнім саманазваным “лідэрам апазыцыі” М. Статкевічам. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Пачакайце…”

Апэратыўнікі, якія працуюць на Ісламскую Дзяржаву, паведамілі, што тэрарыстычная група пасьпяхова пераправіла ў Эўропу тысячы заканспіраваных джыхадзістаў.

Сірыйскія апэратыўнікі сьцьвярджаюць, што 4000 заканспіраваных баевікоў Ісламскай Дзяржавы (ІД) былі перапраўлены ў заходнія краіны – пад прыкрыцьцём бяскрыўдных уцекачоў. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Экзоты ў Будапэшце

Вугоршчына мае ўсё большыя праблемы з нарастаючай хваляй імігрантаў, якія зьбіраюцца на будапэшцкім вакзале і чакаюць цягнікі, каб выехаць у Нямеччыну. Нядаўна вугорская паліцыя разагнала вандруючых там уцекачоў і заблакавала ім уваход. Тады яны распачалі пратэст. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


„Вядомая сьмелымі кнігамі пра гісторыю Расеі…”

У адной з буйнейшых польскіх газэт “Rzeczpospolita” 7 верасьня зьявіўся “праграмны артыкул” пра С. Алексіевіч. Цытуем: Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Яшчэ раз пра “артыстаў арыгінальнага жанру”

Бываюць і ў правінцыйных палітшапіто “артысты арыгінальнага жанру”. Пра іх і іхнія нумары на арэне можна распавядаць гадзінамі. Белрэдакцыя Радыё Свабода распавяла пра такога самародка з Баранавічаў. Цытуем: Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2015
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024