Яшчэ раз пра “артыстаў арыгінальнага жанру”

15 сентября 2015 г.

Навіны

Бываюць і ў правінцыйных палітшапіто “артысты арыгінальнага жанру”. Пра іх і іхнія нумары на арэне можна распавядаць гадзінамі. Белрэдакцыя Радыё Свабода распавяла пра такога самародка з Баранавічаў. Цытуем:

“У часе цяперашніх прэзыдэнцкіх выбараў баранавіцкі прадпрымальнік, сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус спрабаваў трапіць у ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Хацеў высьветліць, колькі насамрэч людзей будзе падпісвацца за яго. Чарнавуса ў гэтую групу не прынялі, і тады ён вывесіў на рынку плякат “Збор подпісаў за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго”. (…)

Хацеў зьбіраць подпісы зараз і за Лукашэнку, каб паглядзець, як за яго будуць падпісвацца і за апазыцыянэраў. Але не даверылі”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27231066.html

Трэба зазначыць, што маецца на ўвазе сяброўства “артыста” у Партыі псэўда-БНФ. РС згадала толькі пра апошнія нумары тав. Чарнавуса. А патрыёты-фронтаўцы з Баранавічаў могуць распавесьці нам пра цэлую сэрыю ягоных сольных клоўнскіх выступаў – не пераводзяцца таленты на пэрыфэрыі, без іх было б зусім сумна жыць. На працягу гадоў як толькі псэўдаапазыцыя падавала са сталіцы покліч на нейкую чарговую абсурдную “агульнарэспубліканскую дзею”, згаданы арыгінал напоўніцу рэалізоўваў яе ў Баранавічах. Як правіла, дэманстрацыйна сам (каб падкрэсьліць нешматлікасьць і мізэрнасьць мясцовай “апазыцыі”), з лістом фанэры “Все на выборы!” або з караваем, сустракаючы “кандыдатку народа” Караткевіч.

Вось так, пад клаўнаду і пайшоў трэці дзесятак гадоў лукашызма ў Беларусі.

Алесь Хадасевіч