„Хочуць жыць, як мы”

15 сентября 2015 г.

Навіны

Будапэшт. Новыя правілы ўезду ў Вугоршчыну пачнуць дзейнічаць з 15 верасьня, на межы будуць армія і памежная ахова.

Гэта заявіў прэм’ер вугорскага ўраду Віктар Орбан. Але ён мяркуе, што заранёў нельга сказаць, калі ўдасца цалкам забясьпечыць межы, хаця Вугоршчына ўсё робіць для гэтага.

Ён бачыць дзесяткі мільёнаў людзей

Паводле агенцыі МТІ, прэм’ер заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў вёсцы Кётшэ Шамодскага павету, што без аховы межаў нямаюць значэньня ніякія эўрапейскія захады. “Міграцыю трэба трымаць пад кантролем. Калі гэтага ня будзе, у Эўропу прыдуць дзесяткі мільёнаў. Пра гэта пакуль што палітыкі ў Эўропе страюцца не гаварыць”, — зазначыў ён.

“Тут ня йдзецца аб сотнях тысячаў мігрантаў, але аб некалькіх мільёнах людзей”, — зазначыў прэм’ер і дадаў, што крыніцы эміграцыі невычарпальныя. “Многія не зьяўляюцца ўцекачамі, але хочуць жыць, як жывем мы. Я гэта разумею, але гэта немагчыма”, — сказаў прэм’ер вугорскага ўраду.

Да пытаньня аб сістэме разьмеркаваньня мігрантаў на аснове выдзеленых квот Орбан заявіў, што хацеў бы пачуць аргуманты, бо эўрапейская культура грунтуецца на супастаўленьні аргумантаў. “Чаго мы дасягнем, разьмяркоўваючы дзесяткі тысячаў, калі прыйдуць незьлічоныя мільёны мігрантаў?”, — задаў прэм’ер рытарычнае пытаньне.

Petit Press. Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: славацкая газэта “SME”. 5.09.2015
http://www.sme.sk/c/7992540/orban-da-hranice-strazit-armade-oni-nemozu-zit-zivot-ako-my.html