Віктар Орбан: Не абаронім межы, станемся меншасьцю на нашым кантынэнце

15 сентября 2015 г.

Навіны

У інтэрв’ю радыё Кошут на тэму дыскусій, якія адбыліся ў чацьвер у Брусэлі, прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан зазначыў, што існуе вялікая розьніца думак паміж Эўразьвязам і Вугоршчынай што да эмігрантаў, бо бальшыня лідэраў мяркуюць, што ўсіх трэба прыняць.

“Але ж калі мы прымем усіх, гэта будзе азначаць канец Эўропы”, — падкрэсьліў вугорскі прэм’ер, дадаючы, што міграцыя будзе “бясконцай”.

“Раней ці пазьней мы станемся меншасьцю на нашым кантынэнце”, — дадаў ён. Тым, што ідуць у Эўропу “у спадзяваньні на лепшае жыцьцё, трэба сказаць, каб яны ня йшлі, “бо іх ня прымуць”, а калі яны прыйдуць, то іх выдаляць назад, — зазначыў Орбан.

Эўрапейскія грамадзяне маюць абгрунтаванае спадзяваньне жыць у бясьпецы, але гэтага можна дасягнуць, абараняючы межы.

Эўропа павінна быць магутнай, а яна, наадварот, “багатая і слабая, што ёсьць дрэннай камбінацыяй”, — сказаў ён.

Згадваючы пра Грэцыю, Орбан заявіў, што ён падтрымлівае грэкаў, але калі б гэтая краіна выканала ўмовы, прадугледжаныя Шэнгенскай дамовай, то Вугоршына ня мела б цяперашніх праблем. Калі ўсе будуць дзейнічаць, як грэкі, Шэнгенская сістэма і ўвесь Эўразьвяз заваляцца, — зазначыў ён.

У сувязі з падзеямі на вакзале Кэлеці ў Будапэшце, ён заявіў, што заявы нямецкіх уладаў былі прычынай хаосу. Яны зрабілі запрашэньне, што аказалася фальшывай абяцанкай.

Калі Нямеччына выдасьць візы гэтым людзям, “тады мы дазволім ім ехаць далей”, — дадаў Орбан. На яго думку, вугорская паліцыя заслугоўвае павагі, бо ўтрымала парадак без гвалту.

На думку вугорскага прэм’ера, трэба шанаваць рашэньне некаторых краін, калі яны хочуць жыць побач з мусульманскімі супольнасьцямі. Аднак вугорцы маюць права вырашаць, ці насьледваць ім гэты прыклад. Ён параіў вугорскім грамадзянам не рабіць гэтага.

Пераклаў з румынскай В. Буйвал.

Крыніца: румынская газэта “AvevДѓrul”, 5.09.2015 http://adevarul.ro/international/europa/viktor-orban-nu-aparam-frontierele-vom-deveni-minoritate-continentul-nostru-1_55e96682f5eaafab2c3efb63/index.html