Экзоты ў Будапэшце

15 сентября 2015 г.

Навіны

Вугоршчына мае ўсё большыя праблемы з нарастаючай хваляй імігрантаў, якія зьбіраюцца на будапэшцкім вакзале і чакаюць цягнікі, каб выехаць у Нямеччыну. Нядаўна вугорская паліцыя разагнала вандруючых там уцекачоў і заблакавала ім уваход. Тады яны распачалі пратэст.

Вугорцы маюць намер прагаласаваць за закон, паводле якога ўрад будзе мець права ўжыць армію супраць імігрантаў. Калі да гэтага дойдзе, то Дэмакратычная Кааліцыя, апазыцыйная партыі Орбана, паабяцала, што падасьць на Вугоршчыну ў Крымінальны Трыбунал у Гаазе і будзе патрабаваць пакараць дзяржаву – чытаем на Politics.hu.

У грамадзкіх сетках тым часам распаўсюджваецца здымак, укінуты на Фэйсбук адным вугорцам. На фота бачныя выкінутыя ў сьметнічку бутэрброды, якія вугорцы раздавалі імігрантам. Шмат хто абураны паводзінамі ўцекачоў.

Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://pikio.pl/wegrzy-ofiarowali-kanapki-imigrantom-ci-wyrzucili-je-do-smietnika-chca-do-niemiec/