Узяў і ўсё расказаў…

15 сентября 2015 г.

Навіны

Цікава, гэта сам рэпарцёр белрэдакцыі РС В. Цыганкоў усё раскапаў ці яму падарылі ідэю? 28 жніўня ляснула яшчэ адна “таямніца полішынэля”. Высьветлілася прычына актыўнага электаральнага хаўрусу Д. Вуса (Усса) з цяперашнім саманазваным “лідэрам апазыцыі” М. Статкевічам. Гэта б нікога не цікавіла, але Вус (Усс) у чарговы раз выказаўся пра сябе; “Я – сторонник Русского мира”. І як жа яны зьбіліся былі ў адну каманду з “архінацыяналістам” Статкевічам у 2010 годзе? Тав. Вус узяў і ўсё расказаў:

“Цыганкоў: А як і чаму ўвогуле ў вас тады ўзьнік альянс з Статкевічам?

Вус: У яго не было фінансаваньня, а ў мяне былі ўласныя сродкі ад бізнэсу, якіх цяпер практычна не засталося. Міколу я ведаў ад 1994 году. Я быў памочнікам у Георгія Таразевіча, а Статкевіч быў старшынём у гэтай сацыял-дэмакратычнай партыі. Мы шчыльна кантактавалі, я яго даўно ведаў”.

Во дажыліся беларусы!

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27214621.html

Сяргей Камароўскі