“Пачакайце…”

15 сентября 2015 г.

Навіны

Апэратыўнікі, якія працуюць на Ісламскую Дзяржаву, паведамілі, што тэрарыстычная група пасьпяхова пераправіла ў Эўропу тысячы заканспіраваных джыхадзістаў.

Сірыйскія апэратыўнікі сьцьвярджаюць, што 4000 заканспіраваных баевікоў Ісламскай Дзяржавы (ІД) былі перапраўлены ў заходнія краіны – пад прыкрыцьцём бяскрыўдных уцекачоў.

30-гадовы кантрабандыст ІД з чорнай барадой заявіў, што таемная апэрацыя ідзе зь вялікім посьпехам.

“Пачакайце…”, — пасьміхаецца ён.

Апэратыўнікі ІД размаўлялі выключна з агенцыяй BuzzFeed пры ўмове ананімнасьці. Яны меркавалі, што былі першымі, хто раскрыў планы інфільтрацыі заходніх краін.

Мяркуецца, што Ісламская Дзяржава, вядомая таксама як ІД і ІдзІл, актыўна перапраўляе забойцаў-баевікоў праз турэцкую мяжу, 565 км якой слаба ахоўваюцца, у багацейшыя эўрапейскія краіны. – заявіў ён.

Зараз больш за 4000 нелегальных баевікоў ІДзІЛ распаўсюдзіліся па Эўразьвязу, – таксама сьцьвярджае ён.

Апэратыўнік сказаў, што нелегальная інфільтрацыя была пачаткам маштабнага плану па правядзеньню актаў помсты на Захадзе за авіяналёты кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.

“Калі нехта нападзе на мяне, — сказаў ён, — няхай ведае, што я нападу ў адказ”.

Экстрэмісты Ісламскай Дзяржавы выкарыстоўваюць выгадны момант, калі разьвітыя краіны праяўляюць шчодрасьць у адносінах да ўцекачоў, якія пранікаюць у Эўропу, — сказаў ён.

Забойцы-баевікі ІДзІЛ выкарыстоўваюць мясцовых кантрабандыстаў, каб зьмяшацца ў вялізнай плыні нелегальных мігрантаў, якія запаўняюць Эўропу, і перасоўвацца разам зь імі.

Больш за 1,5 мільёна ўцекачоў уцяклі толькі ў Турцыю – адчайна ратуючыся ад кровапраліцьця ў Сірыі.

З турэцкіх портаў, напрыклад, Ізміра і Мэрсіна, тысячы ўцекачоў накіроўваюцца ў небясьпечнае падарожжа па Сяродземнаму мору ў Італію, — сказаў ён.

Потым бальшыня накіроўваецца ў краіны, дзе ёсьць большая магчымасьць быць прынятымі, як у Швэцыю або Нямеччыну. Там яны зьвяртаюцца да ўладаў з просьбай даць прытулак.

“Яны прыбываюць як уцекачы”, — сказаў ён.

Двое турэцкіх кантрабандыстаў, што займаюцца перакідам уцекачоў, пацьвердзілі заявы сірыйскага апэратыўніка ІДзІЛ.

Адзін зь іх прызнаўся, што дапамог больш як дзесяці трэніраваным паўстанцам ІДзІЛ пранікнуць у Эўропу пад выглядам тых, хто шукае прытулку.

Ён сказаў: “Я пераправіў некалькі баевікоў, якія хацелі наведаць свае сем’і. Іншыя зараз перапраўляюцца ў Эўропу і гатовыя да дзеяньняў”.

Сірыйскі апэратыўнік, былы служачы службаў бясьпекі краіны, сказаў, што ІДзІЛ мае амбіцыйныя планы на будучыню.

“Мы марым, каб халіфат быў ня толькі ў Сірыі, але й па ўсім сьвеце”, — сказаў ён, — і так будзе, з Божае ласкі”.

Апэратыўнік пагадзіўся на сустрэчу з рэпарцёрам на просьбу былога баевіка Свабоднай Сірыйскай Арміі, зь якім ён разам ваяваў.

Сырыец сказаў, што яму далі дазвол на сустрэчу ягоныя начальнікі з ІДзІЛ – радыкаліст спасылаўся на “эміра”.

“Ёсьць рэчы, якія мне дазволілі казаць, а іншыя рэчы мне казаць не дазволілі”.

Падчас сустрэчы з рэпарцёрамі апэратыўнік сказаў, што мяркуемыя будучыя напады будуць скіраваныя супраць заходніх урадаў – не супраць цывільнага насельніцтва.

Што да дэталяў тэрарыстычнага плану, то ён слаба валодае імі, — сказаў ён.

Інфармацыйныя заявы прагучалі праз колькі дзён пасьля таго, як прадстаўнік Ісламскай Дзяржавы заклікаў мусульманаў на Захадзе зьдзейсьніць тэрарыстычныя напады.

Арон Браўн

Пераклаў з ангельскай В. Буйвал. Крыніца: агельская газэта “Express”. 6.09.2015 http://www.express.co.uk/news/world/555434/Islamic-State-ISIS-Smuggler-THOUSANDS-Extremists-into-Europe-Refugees