21 ліпеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі талаку ў Курапатах. Больш за 30 чалавек прышлі раніцай на тэрыторыю Народнага Мэмарыяла і пачалі працу.
100_02332.jpg
Было шмат маладых юнакоў і дзяўчат. Касілі траву і прыбіралі сухое гальлё, добраўпарадкавалі магілы беларускіх пакутнікаў. Была праведзена вялікая праца па рэстаўрацыі і ўмацаваньню крыжоў, якія стаяць у Курапатах ужо на працягу шэрагу гадоў. Людзі ўсталявалі 15 новых крыжоў на магілах пакутнікаў.
Сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Леанід Акаловіч правёў багаслужбу на тэрыторыі Мэмарыялу і асьвяціў новыя крыжы. Талака скончылася сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.
Сябры Партыі будуць працягваць арганізоўваць штосуботнія талокі.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 21 ліпеня 2007 г.