Зянон ПАЗЬНЯК: ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ

4 чэрвеня 2023 г.

НавіныКурапатыЗянон Пазьняк

35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам. 3-га чэрвеня 1988 года ў газэце “Літаратура і мастацтва” зьявіўся артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”. Праўда пра генацыд ускалыхнула грамадзтва, засьведчыла, што Беларускі народ жывы духам і не скарыўся. Ад Курапатаў пачаўся адлік часу існаваньня камунізму і СССР. Дні яго былі палічаныя. Пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Узьнік Беларускі Народны Фронт. У 1991 годзе была дасягнута незалежнасьць Беларусі. Ніжэй зьмяшчаю два кіно-запісы нашага відэа-летапісца Сяргея Чырыка. Першы запіс зроблены на Дзяды ў 1990 годзе ў Менску на месцы масавых растрэлаў беларусаў — “Парку чалюскінцаў”. Другі запіс — гэта кліп з першага мітынга ў Курапатах, які адбыўся 19 чэрвеня 1988 года праз два тыдні пасьля публікацыі артыкула пра Курапаты. 1). https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid03TfAXRh7bEWskLm3fsUkypEWvVfkHBneRWZKJmC88gZ9dQrS2NqT3qGSi6HbXgT6l&id=100010349618178&notif_id=1682326431708634&notif_t=feedback_reaction_generic&ref=notif 2). https://www.facebook.com/100010349618178/videos/280969220957799/?notif_id=1685794033725527&notif_t=video_processed&ref=notif