Разламаны мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, падараваны прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.
Курапаты наведаў другі сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Стывэн Гілэн. “Мы лічым гэтае здарэньне вялікай трагедыяй. Гэтая лава была вельмі маленькай, але гэта быў вельмі важны сымбаль сяброўства паміж беларускім і амэрыканскім народамі. Гэта трагедыя”, — сказаў дыпламат.
Паводле “Радыё Свабода”, 30 студзеня 2007